Вы используете устаревший браузер. Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:

РУС

Станция Осиповичи — No smoking

27 ноября 2015

У парадку эксперымента на 19 вакзалах Беларускай чыгункі абсталяваны месцы для курэння на адкрытым паветры. У іх ліку і наш.

Цяпер можна дыміць толькі на дзвюх пляцоўках, пазначаных па перыметры пункцірнымі лініямі белай фарбай. На іх маюцца спецыяльныя ўказальнікі на беларускай і англійскай мовах: «Месца для курэння» і ўстаноўлены ўрны чорнага колеру для акуркаў.

«Тытунёвыя» пляцоўкі размешчаны на пероне па абодвы бакі ад будынка вакзала — пад мостам і насупраць капліцы.

Курэнне ў іншых месцах забаронена, аб чым паведамляюць спецыяльныя таблічкі. Спецыялісты чыгункі нагадваюць, што курэнне на забароненай тэрыторыі адносіцца да адміністрацыйных правапарушэнняў і караецца штрафам у памеры да чатырох базавых велічынь.

* * *

У мэтах рэалізацыі палажэнняў Рамачнай канвенцыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і мерапрыемстваў Комплекснага плана па барацьбе супраць тытунекурэння на 2011-2015 гг. у рэспубліцы прайшла супрацьтытунёвая інфармацыйна-адукацыйная акцыя.

 

Инна Заскевіч

http://www.gzt-akray.by/osipovichi/2015/11/stantsiya-osipovichi-no-smoking/

24.11.2015 15:27

К списку новостей за 2015 год