Вы используете устаревший браузер. Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:

РУС

Ва Украіну і ў Расію на майскія святы — са зніжкамі

03 апреля 2015

Паніжаныя тарыфы ў зносінах з Расіяй будуць дзейнічаць два дні — 8 і 9 мая.

Як патлумачылі ў прэс-цэнтры магістралі, у гэты перыяд кошт праезду знізіцца на 35-45 працэнтаў у параўнанні з цяперашнім у залежнасці ад далёкасці паездкі і катэгорыі вагона. Так, білет з Мінска да Масквы ў купэйным вагоне будзе каштаваць каля 530 тысяч рублёў, што на 450 тысяч рублёў менш, чым зараз. У плацкартным вагоне праезд патаннее на 190 тысяч рублёў — да 350 тысяч, у вагоне з месцамі для сядзення кошт праезду знізіцца да 230 тысяч рублёў. Апроч таго, ва ўказаныя дні захоўваюцца ўсе зніжкі на праезд у зносінах з Расіяй, што былі ўстаноўлены рознымі тарыфнымі планамі.

Больш працяглы перыяд зніжак чакае пасажыраў, якія плануюць паездку ва Украіну. З 1 па 9 мая ўключна праезд у гэтым напрамку стане таннейшым на 10 працэнтаў. Напрыклад з Мінска да Кіева паездка на майскія святы ў купэйным вагоне фірменнага цягніка з улікам зніжкі складзе каля 910 тысяч рублёў, у плацкартным — 560 тысяч рублёў. У нефірменным цягніку кошт праезду ў купэйным вагоне абыдзецца ў 720 тысяч рублёў, у плацкартным — 455 тысяч рублёў.

Беларуская чыгунка звяртае ўвагу пасажыраў, што кошт праезду ўказаны згодна з дзеючым курсам швейцарскага франка, што быў устаноўлены ў сакавіку. Зніжаныя тарыфы будуць дзейнічаць пры праездзе ва ўсіх цягніках магістралі. Папярэдні продаж білетаў са зніжкамі ўжо пачаўся.

 

Звязда

http://zviazda.by/2015/04/77894.html

03.04.2015

К списку новостей за 2015 год