Вы используете устаревший браузер. Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:

РУС

Цягнік адразу стаў папулярным

03 апреля 2015

У першы ж дзень цягнік Мінск — Гродна, прызначаны Беларускай чыгункай з 29 сакавіка, перавёз амаль паўтысячы пасажыраў.

Асаблівай папулярнасцю, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі, састаў карыстаўся ў зносінах Гродна — Мінск. Тут напаўняльнасць цягніка перавысіла 70 працэнтаў. Нагадаем, што цягнік Мінск — Гродна адпраўляецца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 6.56 і прыбывае ў Гродна ў 11.26. Час адпраўлення ў зваротным кірунку — 15.25, прыбыцця ў сталіцу — 19.59. Кошт праезду ў плацкартным вагоне — 59,1 тыс. рублёў, у купэйным — 81,4 тыс. рублёў.

 

Сяргей Расолька

Звязда

http://zviazda.by/2015/04/77893.html

03.04.2015

К списку новостей за 2015 год