Вы используете устаревший браузер. Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:

РУС

Пасажыры выбіраюць гарадскія лініі

15 сентября 2014

Споўнілася тры гады з моманту адкрыцця на Беларускай чыгунцы рэгулярнага руху цягнікоў гарадскіх ліній. За гэты перыяд яны перавезлі больш за 5,6 мільёна пасажыраў.

Новы фармат пасажырскіх перавозак пачынаўся з адкрыцця рэгулярнага руху электрацягнікоў гарадскіх ліній па маршруце Мінск-Пасажырскі — Ждановічы — Беларусь (Заслаўе). У далейшым цягнікі гарадскіх ліній звязалі сталіцу з яшчэ адным горадам-спадарожнікам — Рудзенскам.

 

— Пра тое, што новы від перавозак заняў сваю нішу на транспартным рынку, сведчыць устойлівая тэндэнцыя росту папулярнасці цягнікоў гарадскіх ліній, — паведамілі ў прэс-службе Беларускай чыгункі. — Так, у студзені-жніўні гэтага года імі перавезена больш за 1,6 мільёна пасажыраў, што на 27,5 працэнта перавысіла ўзровень аналагічнага перыяду мінулага года.

Увод цягнікоў гарадскіх ліній стаў першым этапам укаранення на Беларускай чыгунцы новага фармату пасажырскіх перавозак і быў абумоўлены інтэнсіўным развіццём Мінска, прылеглых да яго тэрыторый і гарадоў-спадарожнікаў, будаўніцтвам спартыўных аб'ектаў сусветнага ўзроўню. Зараз у гарадскіх зносінах перавозку пасажыраў забяспечваюць шэсць адзінак сучаснага рухомага саставу швейцарскай вытворчасці.

 

Сяргей Расолька

Звязда

13.09.2014

К списку новостей за 2014 год