Вы используете устаревший браузер. Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:

РУС

Цягнік імгненна не спыніш

22 сентября 2014

3 19 па 28 верасня Беларуская чыгунка правядзе дэкаду па папярэджанні невытворчага траўматызму. Асаблівая ўвага будзе нададзена выяўленню прычын і ўмоў, якія садзейнічалі траўмаванню і гібелі грамадзян, прыняцці мер па іх выкараненні. Таксама на станцыях правераць спраўнасць сістэм аўтаматычнага апавяшчэння пасажыраў.

Прычынай павышанай увагі да пытання бяспекі людзей на аб'ектах чыгуначнага транспарту стаў рост колькасці няшчасных выпадкаў, не звязаных з вытворчасцю. Як паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі, з пачатку года на Беларускай чыгунцы адбылося 137 выпадкаў траўмавання і гібелі людзей. Пацярпелі 139 чалавек, што на 17 больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. 3 агульнай колькасці пацярпелых смяротна былі траўмаваны 94 чалавекі, у той час як летась — 84.

Найбольш неспрыяльная абстаноўка склалася па Мінскім аддзяленні. Тут у верасні адбылося 7 з 14 выпадкаў, зарэгістраваных на дарозе, з іх 6 — са смяротным зыходам. Усяго з пачатку сёлетняга года па Мінскім аддзяленні адбылося 68 выпадкаў невытворчага траўматызму — 50 працэнтаў ад агульнай колькасці.

 

Сяргей Расолька

Звязда

20.09.2014

К списку новостей за 2014 год