Вы используете устаревший браузер. Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:

РУС

Перавядзём Еўрасаюз на нашы шпалы

20 августа 2014

Асіповіцкі завод жалезабетонных канструкцый ДАТ «Дарбудмантажтрэст» у верасні плануе ўвесці ў эксплуатацыю новую лінію па вытворчасці жалезабетонных шпал з рознымі відамі рэйкавых змацаванняў.

Быў выкананы капітальны рамонт аднаго з цэхаў з заменай інжынерных сетак, выраблены дадатковыя металаканструкцыі і падмуркі пад абсталяванне. Магутнасць новай лініі разлічана на выраб да 400 тысяч жалезабетонных шпал у год. Важнейшай перавагай устаноўленага сучаснага абсталявання з'яўляецца яго энергаэфектыўнасць і высокая якасць вырабаў. Лінія практычна цалкам аўтаматызаваная — асноўнымі вытворчымі працэсамі кіруе камп'ютар і комплекс спецыяльнага праграмнага забеспячэння, паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.

У асноўным тут плануецца вырабляць запатрабаваныя жалезабетонныя шпалы, а ў перспектыве наладзіць выраб іх са змацаваннямі, якія выкарыстоўваюцца пры рамонце і будаўніцтве чыгуначнага палатна ў Расіі і краінах Еўрасаюза. Аднак у першую чаргу прадпрыемства плануе задавальняць попыт айчынных спажыўцоў. Галоўным з іх з'яўляецца Беларуская чыгунка — больш за 50 працэнтаў прадукцыі завода выкарыстоўваецца для рамонту і будаўніцтва аб'ектаў магістралі.

Сяргей Расолька

Звязда

20.08.2014

 

К списку новостей за 2014 год