Масты на рамонт, руху няма
23 июня 2014
На ўчастку Орша — Талачын запланаваны рамонт чыгуначных мастоў.
У гэтай сувязі, як паведамілі ў Мінскім аддзяленні Беларускай чыгункі, з раніцы 25 чэрвеня да апоўдня 26 чэрвеня руху цягнікоў ад станцый Мінск-Пасажырскі, Мінск-Усходні, прыпыначнага пункта Інстытут культуры да станцыі Орша-Цэнтральная не будзе. Цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа адпраўленнем са станцыі Мінск-Усходні і прыпыначнага пункта Інстытут культуры будуць ісці толькі да станцыі Талачын і назад. Перавозкі пасажыраў паміж станцыямі Талачын і Орша-Цэнтральная не будзе.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у даведачных бюро вакзалаў, а таксама на станцыях. А лепш, як раяць чыгуначнікі, ва ўказаныя дні трэба, па магчымасці, устрымацца ад паездак менавіта на цягніках і скарыстацца іншымі відамі транспарту.
Сяргей Расолька
Звязда
21.06.2014
К списку новостей за 2014 год