Вы используете устаревший браузер. Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:

РУС

Па электронным. Без афармлення ў білетнай касе

14 марта 2013

У рэжыме доследнай эксплуатацыі Беларуская чыгунка ўкараняе паслугу электроннай рэгістрацыі пры набыцці білетаў праз інтэрнэт на большасць міжнародных паяздоў, што курсіруюць у зносінах з Расіяй.

Як паведамілі ў Мінскім аддзяленні Беларускай чыгункі, гаворка ідзе пра паязды: №2/1 Мінск — Масква, №4/3 Мінск — Масква, №8/7 Брэст — Масква, №12/11 Мінск — Масква, №18/17 Ніца — Масква (прычапная група Брэст — Масква), №24/23 Парыж — Масква (прычапная група Брэст — Масква), №36/35 Брэст — Санкт-Пецярбург, №39/40 Полацк — Масква, №52/51 Мінск — Санкт-Пецярбург, №56/55 Гомель — Магілёў — Масква (уключаючы прычапныя групы вагонаў Салігорск — Масква), №78/77 Гродна — Масква, №114/113 Брэст — Новасібірск (за выключэннем бесперасадачнага вагона Брэст — Сургут), №510/509 Брэст — Масква, №516/515 Брэст — Масква, №538/537 Брэст — Масква, №552/551 Брэст — Масква.

Электронная рэгістрацыя на праезд — згода пасажыра на праезд у поездзе на падставе дагавора перавозкі, пацверджанага электронным праязным білетам, без афармлення праязнога білета ў білетнай касе. Электронная рэгістрацыя выконваецца падчас працэдуры заказу электронных праязных дакументаў на сайце Беларускай чыгункі ці ў любы іншы час у асабістым кабінеце не пазней, чым за адну гадзіну да адпраўлення поезда з пачатковай станцыі. Пасадка пасажыраў на паязды міжнародных ліній з электроннай рэгістрацыяй будзе весціся толькі па прад'яўленні дакумента, які сведчыць асобу, што была ўказана пры правядзенні электроннай рэгістрацыі.

Праезд пасажыраў па электронных праязных дакументах з электроннай рэгістрацыяй ва ўсіх паяздах міжрэгіянальных ліній эканом-класа і рэгіянальных ліній бізнэс-класа арганізаваны яшчэ з пачатку лютага. Пасадка ў іх па электронных білетах вядзецца па прад'яўленні правадніку вагона дакумента, які сведчыць асобу пасажыра (пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, пасведчанне на права жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанне бежанца, ваенны білет, іншы дакумент, які змяшчае фатаграфію, завераную пячаткай; а пасажыр, які не дасягнуў 14 гадоў,  — пашпарт або пасведчанне аб нараджэнні).

 

Сяргей Расолька

 

http://www.zvyazda.minsk.by/ru/issue/article.php?id=109699

14.03.2013

 

К списку новостей за 2013 год