Вы используете устаревший браузер. Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:

БЕЛ

Адкрыты чэмпіянат Беларускай чыгункі па пляжным валейболе прайшоў у Брэсце

24 июля 2023

У рамках мерапрыемстваў Года міру і стварэння ў Брэсце з 20 па 23 ліпеня 2023 года адбыўся адкрыты чэмпіянат Беларускай чыгункі па пляжным валейболе.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 6 каманд аддзяленняў Беларускай чыгункі і зборная Гомельскага вагонабудаўнічага завода.

Права ўзысці на п'едэстал гонару аспрэчвалі мужчынскія і жаночыя дуэты.

Правядзенне спаборніцтваў па кругавой сістэме дазволіла аб'ектыўна ацаніць узровень падрыхтоўкі кожнай каманды.

У жанчын бронзавыя медалі заваявалі прадстаўніцы Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі Аляксандра Мачалава і Ганна Маляўка, серабро – у дуэта з Мінскага аддзялення БЧ Ганны Шыла і Жанны Кутасінай, золата – у каманды Гомельскага вагонабудаўнічага завода Вікторыі Колб і Наталлі Астапук.

Сярод мужчынскіх каманд трэцяе месца заваявалі прадстаўнікі Гомельскага аддзялення Юльян Траціннікаў і Дзмітрый Янкоў, на другую прыступку п'едэстала гонару падняліся спартсмены Магілёўскага аддзялення чыгункі Андрэй Зайцаў і Павел Фамін, якія ў напружанай барацьбе саступілі з лікам 1:2 дуэту Гомельскага вагонабудаўнічага завода Дзмітрыю Ярмоленку і Івану Фурману, якія заваявалі золата чэмпіянату.

Па выніках спаборніцтваў таксама былі вызначаны лепшыя гульцы. Імі сталі: сярод жанчын – Наталля Астапук, сярод мужчын – Павел Фамін. Прызёры спаборніцтваў былі ўдастоены медалёў, кубкаў і памятных прызоў.

Віншуем пераможцаў з заслужанымі ўзнагародамі.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэги: спорт
К списку новостей за 2023 год