Вы используете устаревший браузер. Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:

БЕЛ

Адкрытая размова і мудрыя наказы ад «залатога фонду магістралі». Адбылася сустрэча Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава з ветэранскім актывам

25 июля 2023

25 ліпеня 2023 года, напярэдадні Дня чыгуначніка, у рамках Года міру і стварэння адбылася сустрэча кіраўніцтва Беларускай чыгункі з актывам чыгуначнай Арганізацыі ветэранаў на чале з яе старшынёй Сяргеем Гогалевым.

Сустрэча прайшла ў Цэнтры кіравання перавозкамі беларускай магістралі. У мерапрыемстве таксама прыняў удзел старшыня Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Віктар Какора, старшыні арганізацый ветэранаў аддзяленняў чыгункі, старшыні каардынацыйных саветаў ГА «БРСМ» аддзяленняў на чале з сакратаром галіновага камітэта Паўлам Рандоўцавым, кіраўніцтва Чыгуначнай арганізацыі Беларускай чыгункі Беларускага Чырвонага Крыжа.

Як адзначыў Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, у цяперашні час Арганізацыя ветэранаў БЧ налічвае ў сваіх радах амаль 35 тысяч ветэранаў, з'яўляючыся адной з самых шматлікіх у краіне. Многія з іх застаюцца ў цесным кантакце з роднымі прадпрыемствамі, актыўна ўдзельнічаючы ў грамадскім жыцці, перадаючы маладому пакаленню чыгуначнікаў свой бясцэнны прафесійны і жыццёвы вопыт.

Кіраўнік магістралі падрабязна расказаў ветэранам аб рабоце Беларускай чыгункі на сучасным этапе з улікам знешніх геапалітычных фактараў і выклікаў часу, аб асноўных прыярытэтах і напрамках яе развіцця.

Ён падзякаваў ветэранскаму актыву, а ў іх асобе ўсім ветэранам за адданасць магістралі і неабыякавую пазіцыю, адзначыў вялікі ўклад, які папярэднія пакаленні заклалі ў падмурак чыгуначнай галіны сучаснай Беларусі. Па словах Уладзіміра Марозава, захаванне пераемнасці пакаленняў – аснова ўпэўненага развіцця чыгункі, і сёння святым абавязкам кожнага чыгуначніка з'яўляецца аказанне ўсебаковай дапамогі ветэранам вайны і працы і ветэранскім арганізацыям.

Падтрымка ветэранаў на Беларускай чыгунцы носіць сістэмны характар і ажыццяўляецца ў адпаведнасці з калектыўнымі дагаворамі арганізацый, комплекснай праграмай «Клопат» і іншымі прававымі актамі, накіраванымі на рэалізацыю гэтых мэтаў.

Падчас сустрэчы адбыўся адкрыты і шчыры дыялог. Ветэраны змаглі задаць свае пытанні па розных тэмах – ад удзелу ў жыцці прадпрыемстваў, развіцця музеяў да падрыхтоўкі падрастаючага пакалення ў фармаце транспартных класаў.

Словы падзякі ў адрас ветэранаў выказаў і старшыня Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Віктар Какора. Ён адзначыў, што асновай нашага эфектыўнага ўзаемадзеяння з'яўляецца сацыяльнае партнёрства.

Старшыня чыгуначнай Арганізацыі ветэранаў Сяргей Гогалеў падзякаваў кіраўніцтву чыгункіі і ўсяму калектыву за тое, што ў гэтых складаных эканамічных умовах захоўваецца пераемнасць пакаленняў і сацыяльная падтрымка ветэранаў вайны і працы.

Таксама для ветэранаў была арганізавана экскурсія ў гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна», дзе ўдзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі да гістарычнай экспазіцыі «Наш бронецягнік», прысвечанай працоўнаму і ратнаму подзвігу ўсіх пакаленняў чыгуначнікаў. Дарэчы, у жніўні гэтага года спаўняецца 5 гадоў з дня яе адкрыцця.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


К списку новостей за 2023 год