Вы используете устаревший браузер. Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:

РУС

Карпаратыўны Інтэрнэт-партал Беларускай чыгункі – цяпер і на беларускай мове.

02 апреля 2013

Паважаныя карыстальнікі карпаратыўнага Інтэрнэт-партала Беларускай чыгункі!

Паведамляем Вам, што з 2 красавіка 2013 пачынае функцыянаваць беларускамоўная версія карпаратыўнага Інтэрнэт-партала Беларускай чыгункі.

Работы па стварэнні беларускамоўнай версіі карпаратыўнага Інтэрнэт-партала Беларускай чыгункі праводзяцца ў рамках комплексу мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне якасці інфармавання і абслугоўвання кліентаў Беларускай чыгункі.

Беларускамоўныя карыстальнікі змогуць атрымаць доступ да разнастайнай інфармацыі аб дзейнасці Беларускай чыгункі, перавозках пасажыраў і грузаў, турызме і адпачынку, а таксама да шэрагу інфармацыйна-даведачных сэрвісаў.

Па шматлікіх просьбах наведвальнікаў карпаратыўнага Інтэрнэт-партала Беларускай чыгункі ўведзена ў эксплуатацыю беларускамоўная версія інфармацыйнай сістэмы «Расклад руху цягнікоў гарадскіх ліній, рэгіянальных ліній бізнес-класа». Дадзены сэрвіс з'яўляецца першым крокам на шляху стварэння шматмоўных сэрвісаў для кліентаў Беларускай чыгункi.

Для пераходу да беларускамоўнай версіі карпаратыўнага Інтэрнэт-партала трэба толькi абраць адпаведную мову інтэрфейсу.

 

Прыемнага карыстання!

К списку новостей за 2013 год



Мы используем файлы cookie

Это поможет Вам эффективно использовать официальный сайт Белорусской железной дороги и поддерживать корректное функционирование его сервисов. Перед тем, как совершить выбор настроек параметров использования файлов cookie, рекомендуем ознакомиться с Политикой в отношении файлов cookie.

Настроить