Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Урачыстае адкрыццё руху электрацягнікоў рэгіянальных ліній на ўчастку Мінск–Бабруйск адбудзецца 5 красавіка ў Бабруйску

4 красавіка 2013

Заўтра ў Бабруйску ў 11 гадзін 45 хвілін адбудзецца ўрачыстая цырымонія здачы ў эксплуатацыю электрыфікаванага ўчастка Асіповічы–Бабруйск. Будзе адкрыты рух электрацягнікоў рэгіянальных ліній ад Мінска да Бабруйска.

Першым электрацягніком, які перавязе пасажыраў па новым маршруце, будзе цягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа (ЭПР). Ён адправіцца са станцыі Мінск-Пасажырскі 5 красавіка ў 17.31 і прыбудзе ў Бабруйск у 19.40.

З 6 красавіка па маршруце Мінск–Бабруйск–Мінск рэгулярна будуць курсіраваць 2 пары электрацягнікоў рэгіянальных ліній бізнес-класа — № 840/839 і № 842/841. У шляху яны будуць рабіць усяго адзін прыпынак — у Асіповічах.

Акрамя таго, па дадзеным маршруце пасажыраў будуць перавозіць электрацягнікi рэгіянальных ліній эканом-класа — 4 пары ў буднія дні, і 5 пар — у выхадныя.

Да спісу навін за 2013 год