Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка павялічыла ў жніўні аб'ём перавозак пасажыраў у цягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа на 12%

16 верасня 2015

На Беларускай чыгунцы пры перавозе пасажыраў у межах рэспублікі назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя росту папулярнасці цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній бізнес-класа, якія курсуюць з максімальнай хуткасцю і мінімальнай колькасцю прыпынкаў.

У цягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа ў жніўні было перавезена больш за 230 тыс. пасажыраў, што перавысіла ўзровень аналагічнага перыяду мінулага года на 12%.

У цягніках міжрэгіянальных ліній бізнес-класа, якія пераадольваюць адлегласць ад сталіцы да абласных цэнтраў крыху больш, чым за 3 гадзіны, за апошні летні месяц перавезена амаль 90 тыс. пасажыраў, што перавысіла ўзровень жніўня 2014 года на 8%.

У цяперашні час па Беларускай чыгунцы курсіруе 4 пары цягнікоў міжрэгіянальных ліній бізнес-класа — № 701/702 — Мінск—Брест, № 703/704 — Мінск—Витебск, № 707/708 — Гомель—Минск, № 709/710 Гомель—Мінск. Пры гэтым пры арганізацыі руху па маршруце Брэст—Минск задзейнічаны новыя электрацягнікі швейцарскай вытворчасці.

У рэгіянальным паведамленні бізнэс-класа пасажыраў перавозяць 20 пар сучасных электрацягнікоў, якія курсуюць па маршрутах: Мінск—Орша, Мінск—Бабруйск, Мінск—Жлобин, Мінск—Баранавичи, Баранавічы—Брэст, Мінск—Маладзечна.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год