Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка адкрые рэгулярны рух цягнікоў гарадскіх ліній на ўчастку Мінск—Рудзенск 7 лістапада

23 кастрычніка 2013

З 7 лістапада па маршруце Мінск—Рудзенск будзе курсіраваць 9 пар цягнікоў гарадскіх ліній. Адлегласць ад сталіцы да Рудзенска сучасныя цягнікі гарадскіх ліній будуць пераадольваць за 48—50 хвілін.

На ўчастку Мінск—Рудзенск таксама будзе курсіраваць 25 пар цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа.

Акрамя таго, з 7 лістапада Беларуская чыгунка прызначыла у пастаянны зварот у ранішні час дадатковы цягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа № 812/811 па маршруце Мінск—Бабруйск.

Нагадаем, адкрыццю рэгулярнага руху цягнікоў гарадскіх ліній па маршруце Мінск—Рудзенск папярэднічала маштабная мадэрнізацыя інфраструктуры гэтага ўчастка.

 Цягнікі гарадскіх ліній, якія пачалі курсіраваць з 2011 года, заваявалі заслужаную папулярнасць сярод пасажыраў. Усяго з моманту адкрыцця руху цягнікоў гарадскіх ліній ў Мінску імі было перавезена больш за 3 мільёны чалавек. У тым ліку ў студзені—верасні бягучага года было перавезена 1,45 млн. пасажыраў, што перасягнула ўзровень аналагічнага перыяду 2012 года на 28,9% .

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год