Вы используете устаревший браузер. Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:

РУС

Куды ідзе цягнік

09 августа 2023

Самы старажытны вакзал Беларуси стаў брэндавым святам аграгарадка Парэчча.

Вакзал пабудаваны 161 год таму, калі праз населены пункт пачалася пракладка першай у Бeлapyci чыгункі. Па ёй праз Парэчча ў снежні 1862 года прайшоў першы цягнік… Вакзал захаваўся да сённяшняга часу, праўда, быў абноўлены дзесяць гадоў таму. Усё гэта стала падставай для таго, каб зладзіць тут брэндавае свята. Сёлета яно адбылося ў трэці раз.

Загадчыца Парэцкай бібліятэкі Алена Санюк пазнаёміла з «чытаючым вагонам». Разам з паліцамі кніг устаноўлена фотазона з акном вагона. Таксама тут можна было пазнаёміцца з гісторыяй Парэцкага чыгуначнага вакзала…

Менавіта прывакзальная плошча i стала месцам правядзення брэндавага свята. Як паведаміў старшыня Парэцкага сельвыканкама Андрей Мацкевіч, для аграгарадка вельмі важны такі унікальны статус. Дзе, як не тут, шырока адзначаць дзень нараджэння вакзала, які ўвасабляе i гісторыю, i сучаснасць…

Па словах старшыні сельвыканкама, паступалі заявы наконт змянення раскладу руху цягніка Гродна – Парэчча. Усе пытанні на сённяшні дзень урэгуляваныя. Для зручнасці пасажыраў быў арганізаваны дадатковы рэйс маршруткі ў дачныя кааператывы.

Удзельнікі свята наведалі i музей Беларускай чыгункі, які размясціўся ў будынку вакзала…

Увогуле свята было даволі шматлюдным. Сюды цягніком прыехала нямала гродзенцаў…

 

Артыкул дадзены ў скарачэнні

Маргарыта Ушкевіч

Звязда
08.08.2023

К списку новостей за 2023 год