БЧ возьме ўдзел у чэмпіянаце па пажарна-выратавальным спорце ў Расіі
24 апреля 2018
Беларуская чыгунка ўпершыню прыме ўдзел у чэмпіянаце Федэральнага агенцтва чыгуначнага транспарту па пажарна-выратавальнаму спорту ў Расіі, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.
Адборачныя спаборніцтвы сёмага чэмпіянату адбудуцца 25-26 красавіка ў горадзе Падольску Маскоўскай вобласці на базе вучэбнага цэнтра МНС Расіі. Яны праводзяцца з мэтай папулярызацыі дзейнасці ведамаснай пажарнай аховы Расіі і пазаштатных пажарных фарміраванняў на Беларускай чыгунцы, павышэння прафесійнага майстэрства ратавальнікаў-пажарных, а таксама развіцця і ўмацавання вучэбнай і матэрыяльна-тэхнічнай базы для заняткаў пажарна-выратавальным спортам і падрыхтоўцы членаў добраахвотных пажарных дружын.
У спаборніцтвах возьмуць удзел пяць каманд ратавальнікаў-пажарных чыгунак Расіі і зборная каманда БЧ.
Удзельнікам трэба будзе пераадолець стометровую паласу з перашкодамі, правесці паказальныя выступленні ў пад'ёме па штурмавой лесвіцы ў акно чацвёртага паверха вучэбнай вежы, а таксама прыняць удзел у спаборніцтвах па пажарнай эстафеце (4×100 метраў) і баявому разгортванню.
Зборную каманду Беларускай чыгункі будуць прадстаўляць дзевяць лепшых членаў добраахвотных пажарных дружын магістралі.
Камандзе-пераможцы будзе ўручаны пераходзячы Кубак і памятны знак, апроч таго, будуць вызначаны пераможцы па кожнаму віду спаборніцтваў.
Сяргей Расолька
23.04.2018 21:58
К списку новостей за 2018 год