Пасажыры ацанілі зручнасць цягніка
19 сентября 2016
Згодна з праведзеным аналізам, за першыя дзесяць рэйсаў поезда Кракаў — Варшава — Гродна касамі Беларускай чыгункі рэалізавана больш за 530 праязных дакументаў. Усяго перавезена звыш 930 пасажыраў, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.
Цягнік курсіруе штодня паміж Гроднам і Кракавам праз Варшаву, Беласток і Кузніцу. Час адыходу з Гродна — 15.32, прыбыццё ў Беласток у 17.08, на станцыю Варшава-Цэнтральная састаў прыбывае ў 20.15, у Кракаў — у 23.04. Назад з Кракава ён адпраўляецца ў 4.46, з Варшавы ў 7.36, з Беластока ў 10.30. На канцавую станцыю ў Гродне поезд прыбывае ў 14.22.
Прапанаваны графік руху дазваляе арганізаваць перасадку пасажыраў на станцыі Гродна пры руху ў Польшчу з цягніка міжрэгіянальных ліній № 673 Мінск — Гродна.
Зручная лагістыка прадугледжана і ў зваротным кірунку. Цягнік прыбывае ў Гродна ў 14.22, што дазваляе пасажырам далей адправіцца ў Мінск (поезд № 674), у Гомель (поезд № 632), у Магілёў (поезд № 634, па няцотных днях), у Віцебск (поезд № 624, па цотных днях).
3 пачатку курсіравання цягніка пасажыры ўжо адзначылі шэраг яго пераваг. Сярод асноўных назвалі канкурэнтны кошт праезду (паміж Мінскам і Варшавай ён складае ад 40 рублёў), рэгулярнае курсаванне, камфорт, зручнае перасячэнне беларуска-польскай мяжы.
Сяргей Расолька
Звязда
17.09.2016
К списку новостей за 2016 год