Вы используете устаревший браузер. Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:

РУС

Аляксандр Валяр’янавіч Сарагавец: «адзін са складаемых поспеху – уменне працаваць з людзьмі»

23 февраля 2016

Сапраўдныя прафесіяналы, як правіла, сціплыя і немнагаслоўныя. Такія людзі працуюць на карысць Айчыны, добрасумленна выконваюць свае абавязкі, укладваючы душу. Да кагорты такіх людзей адносіцца і камандзір чыгуначнага рамонтнага батальёна 30-й Чырвонасцяжнай асобнай чыгуначнай брыгады Аляксандр Валяр’янавіч Сарагавец. У службе для яго галоўнае – паспяхова справіцца з пастаўленымі задачамі.

Пасля заканчэння сярэдняй школы №12 Аляксандр паступіў у аграрна-тэхнічны каледж. Атрымаў прафесію механіка, і яго прызвалі на тэрміновую службу ў тады яшчэ 307-ю асобную чыгуначную брыгаду. Так захапіла армейскае жыццё, што не змог адмовіцца ад прапановы камандавання брыгады стаць афіцэрам: яго накіравалі ў Санкт-Пецярбург на 9-я афіцэрскія курсы чыгуначных войскаў. Спачатку быў камандзірам узвода роты механізацыі, потым – камандзірам роты, а зараз – камандзір батальёна.

– Рамонт тэхнікі, падтрыманне яе ў рабочым стане – справа калектыўная, – адзначыў афіцэр. – Неабходна, каб кожны на сваім участку добрасумленна выконваў пастаўленую задачу, а інакш нічога не выйдзе.

Адзін са складаемых поспеху, лічыць Аляксандр Валяр’янавіч, – уменне працаваць з людзьмі. У яго ў падначаленні – і афіцэры, і салдаты тэрміновай службы. І да ўсіх – індывідуальны падыход.

Аляксандр Валяр’янавіч аптыміст па натуры, штодня ён зараджае людзей станоўчай энергетыкай, настройвае на пазітыў. Ён умела спалучае патрабавальнасць з клопатам пра людзей, душой хварэе за стан спраў у батальёне. Прафесіянал сваёй справы, ён дзеліцца з падначаленымі назапашанымі ведамі і жыццёвым вопытам.

Напрыканцы мінулага года Аляксандр Валяр’янавіч разам з іншымі камандзірамі батальёнаў 30-й асобнай чыгуначнай брыгады паказаў добрыя вынікі падчас конкурсу на лепшага камандзіра батальёна транспартных войскаў Рэспублікі Беларусь.

– На маю думку, Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь – школа фарміравання мужнасці, патрыятызму, надзейная апора краіны, – адзначыў Аляксандр Валяр’янавіч. – У юнакоў мяняецца светапогляд. Да таго ж служба ў арміі дысцыплінуе. Быць афіцэрам – ганарова і адказна.

У Аляксандра Вяляр’янавіча падрастаюць дачушка Дар’я і сын Аляксей, які, магчыма, таксама звяжа сваё жыццё са службай ва Узброеных Сілах, будзе, як і тата, працаваць над павышэннем абараназдольнасці краіны.

 

Ірына КАВАЛЕНКА

http://s-k.by/ru/numbers?art_id=11346

23.02.2016

К списку новостей за 2016 год