Вы используете устаревший браузер. Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:

РУС

На чыгунцы — новыя тарыфы

23 декабря 2015

У краіне ўстаноўлены новыя тарыфы на перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання на гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях.

У прыватнасці, кошт праезду пасажыраў цягнікамі на гарадскіх лініях у межах тарыфнага пояса ўстаноўлены ў памеры 8,8 тысячы рублёў. Па такім кошце можна дабрацца, напрыклад, ад станцыі Мінск-Пасажырскі да станцый Беларусь, Гарадзішча, Фаніпаль, Міханавічы або ад станцыі Брэст-Цэнтральны да Жабінкі. Тарыф на перавозкі пасажыраў у межах двух тарыфных паясоў па адным напрамку (маршруце) складзе 10,4 тысячы рублёў. Столькі будзе каштаваць паездка, скажам, ад станцыі Мінск-Пасажырскі да станцыі Смалявічы пры праездзе праз станцыю Гарадзішча. Кошт перавозкі ў межах двух тарыфных паясоў па двух напрамках складзе 17,6 тысячы рублёў. Столькі будзе каштаваць паездка ад станцыі Беларусь да станцыі Фаніпаль пры праездзе праз станцыю Мінск-Пасажырскі.

На рэгіянальных лініях эканомкласа тарыф на перавозкі пасажыраў за адну зону праезду складзе 1,6 тысячы рублёў, за адзін кіламетр праезду — 160 рублёў.

Апроч таго, устаноўлены кошт перавозкі багажу і грузабагажу на гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях. Так, цана дастаўкі багажу ў залежнасці ад адлегласці і масы вырасце на 33 працэнты, а з абвешчанай каштоўнасцю, якая бярэцца дадаткова да тарыфаў на перавозку багажу, — ад 25 да 33 працэнтаў.

Пастанова ўступае ў сілу праз тры дні пасля афіцыйнага апублікавання.

 

Сяргей Расолька

Рэспубліка

http://zviazda.by/2015/12/115724.html

23.12.2015

К списку новостей за 2015 год