Вы используете устаревший браузер. Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:

РУС

У турнірным віхоры

22 сентября 2015

У лакаматыўным дэпо Калінкавічы сябруюць са спортам. Аб гэтым сведчыць той факт, што прадпрыемства традыцыйна ўдзельнічае адразу у трох круглагадовых спартакіядах: вузла і аддзялення сярод чыгуначнікаў і раённай – сярод працоўных калектываў. З пачатку гэтага года ў агульнай колькасці прадстаўнікі нашага працоўнага калектыву прынялі удзел у 17 спартакіядных спаборніцтвах.

Па-сапраўднаму можна ганарыцца вынікамі у армрэстлінгу. На першынстве па гэтым відзе спорту. Якое адбылося у рамках раённай спартакіяды, не было роўных Андрэю Сцепаненку і Наталлі Бойка – сярод жанчын. Каманда дэпо у складзе Андрэя Сцепаненкі, Мікалая Капітана і Віктара Чубсы паспяхова выступіла і ў вузлавой спартакіядзе, дзе заняла першае месца.

Зусім нядрэнна у нас каманда і па міні-футболу, інкш ці стала б яна другой у Гомельскім аддзяленні Беларускай чыгункі? З задавальненнем назаву прозвішчы футбалістаў, якія здабылі гэта серабро. Павел Барысенка, Мікалай Пырко, Дзмітрый Літошык, Федар Купрыенка, Андрэй Прэз, Дзмітрый Цішкевіч, Андрэй Жукау, Аляксей Есьман, Дзяніс Вакуленка і Сяргей Палявы парадавалі моцнай, змястоўнай гульнёй.

Не менш прыемна адзначыць поспех работнікаў нашага прадпрыемства ў спаборніцтвах па шматбор’і комплекса “Здароўе. Каманда дэпо стала пераможцай на ўзроўні чыгуначнага вузла, а ў асабістым заліку не было роўных маладому спеціялісту, псіхолагу Ганне Сопат.

Таксама парадавала наша дружына па стрытболу і эстафетная жаночая чацвёрка па плаванні, якія занялі адпаведна другое і трэцяе месцы ў вузлавой спартакіядзе.

У жніўні прыемныя эмоцыі падарыла каманда турыстаў, якія дабіліся самага пакуль значнага поспеху (8 месца сярод 17 удзельнікаў) у рамках круглагадовай аддзяленчай спартакіяды. Асабіста адзначу Ганну Сопат і яшчэ аднаго маладога спецыяліста, кладаўшчыцу Таццяну Кляшчову, чые намаганні значна дапамаглі падчас турыстычных змаганняў.

У верасні спартсмены дэпо паспелі ўжо выступіць у спабарніцтвах па карцінгу ў праграме спартакіяды аддзялення і ў першынстве чыгуначнага вузла па шахматах. Да канца бягучага месяца плануецца прыняць удзел у турнірах па стрытболу і більярду сярод каманд Гомельскага аддзялення. Чакаем ад нашых спартсменаў высокіх месцаў.

Варта адзначыць, што адміністрацыя і прафсаюзны камітэт лакаматыўнага дэпо ўдзяляюць значную ўвагу развіццю фізічнай культуры, прапагандзе ў працоўным калектывае здаровага ладу жыцця. Для пераможцаў спартыўных спаборніцтваў за прафсаюзны кошт набываюцца прызы, работнікі прадпрыемства могуць наведваць аздараўленчыя групы ў ДЮСШ № 1 і СДЮШАР № 2 г. Калінкавічы, а для аматараў спорту пастаянна арганізуюцца выезды на прэстыжныя спартыўныя спаборніцтвы рэспубліканскага і еўрапейскага ўзроўню.

 

Ірына Дашкевіч

старшыня прафсаюзнай арганізацыі лакаматыўнага дэпо

Калінкавіцкія навіны

19.09.2015

К списку новостей за 2015 год