Вы используете устаревший браузер. Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:

РУС

Пасажыры ацанілі новы фармат

14 сентября 2015

Споўнілася чатыры гады з моманту адкрыцця на Беларускай чыгунцы рэгулярнага руху цягнікоў гарадскіх ліній. За гэты час яны перавезлі больш за 8,6 мільёна пасажыраў.

 

Новы фармат перавозак распачаўся з рэгулярнага руху электрапаяздоў па маршруце Мінск-Пасажырскі — Ждановічы — Беларусь (Заслаўе). У далейшым цягнікі гарадскіх ліній звязалі Мінск з яшчэ адным горадам-спадарожнікам — Рудзенскам.

— За мінулы перыяд новы від перавозак трывала заняў сваю нішу на транспартным рынку сталіцы. Пра гэта сведчыць устойлівая тэндэнцыя росту папулярнасці цягнікоў гарадскіх ліній, — канстатуюць спецыялісты магістралі. — Так, за студзень—жнівень гэтага года імі перавезена больш за 2,1 мільёна пасажыраў, што амаль на 32 працэнты перавысіла ўзровень аналагічнага перыяду мінулага года.

Факт

Сёння гарадскія лініі даюць пасажырам у камфортных умовах і з мінімальнымі выдаткамі часу дабрацца з Заслаўя і Рудзенска ў Мінск і назад. У гарадскіх зносінах перавозку забяспечваюць шэсць сучасных электрапаяздоў швейцарскай вытворчасці.

Сяргей Расолька

Звязда

http://zviazda.by/2015/09/100539.html

12.09.2015

 

К списку новостей за 2015 год