Вы используете устаревший браузер. Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:

РУС

Да самалёта — па рэйках

31 октября 2014

Білет на праезд са сталіцы ў Нацыянальны аэрапорт будзе каштаваць 25 тысяч рублёў.

Кошт праезду ад станцыі «Смалявічы» да прыпыначнага пункта «Нацыянальны аэрапорт «Мінск» складзе 14,6 тысячы рублёў.

Нагадаем, што ў лістападзе Беларуская чыгунка пачынае ў тэставым рэжыме эксплуатацыю сучасных дызель-цягнікоў у напрамку Нацыянальнага аэрапорта «Мінск»: 7 лістапада будзе два рэйсы (час адпраўлення са станцыі «Мінск-Пасажырскі» — 16.30 і 20.25), а з 8 лістапада па гэтым маршруце будуць курсіраваць штодня пяць пар сучасных трохвагонных дызель-цягнікоў. Першы будзе адпраўляцца з Мінска ў аэрапорт у 5.35, апошні — у 20.25, распавялі ў прэс-службе БЧ.

У дарозе прадугледжаны адзін прыпынак — у Смалявічах. Гэтая станцыя стане своеасаблівым перасадачным вузлом для пасажыраў, што будуць ехаць у Нацыянальны аэрапорт з Оршы, Віцебска, Магілёва, Барысава, а таксама раённых цэнтраў, размешчаных па маршруце следавання рэгіянальных цягнікоў бізнес-класа Мінск — Орша — Мінск.

Графік руху распрацаваны з улікам раскладу авіярэйсаў, тэхналогіі праходжання пасажырамі ўсіх неабходных працэдур у аэрапорце, а таксама прыбыцця цягнікоў у перасадачных зносінах паміж абласнымі цэнтрамі і Мінскам. Праезд непасрэдна да аэрапорта будзе ўключаць у сябе перавозку на аўтобусе ад прыпыначнага пункта «Нацыянальны аэрапорт «Мінск». Агульны час у дарозе з улікам перасадкі складзе каля 70 хвілін, з якіх 55-56 хвілін зойме пераезд на цягніку. Кошт праезду складзе 25 тысяч рублёў у адзін бок з улікам праезду на аўтобусе. Рэалізацыя білетаў да аэрапорта будзе весціся ва ўсіх пунктах афармлення праязных дакументаў, уключаючы плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання. Праезд таксама можна будзе аплаціць непасрэдна ў цягніку ў білетных касіраў і праз плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання, устаноўленыя ў аэрапорце.

Дарэчы, дабрацца да Нацыянальнага аэрапорта можна таксама на аўтобусе з аўтавакзала «Цэнтральны» (кошт квіткоў ад 27 250 рублёў да 30 350 рублёў) або на таксі (кошт паездкі з цэнтра горада да аэрапорта можа даходзіць да 400 тысяч рублёў).

У новых дызель-цягніках прадугледжаны 143 месцы для сядзення. Новы рухомы састаў адпавядае сучасным патрабаванням бяспекі руху і камфорту для пасажыраў. У адным з вагонаў абсталяваная шматфункцыянальная зона для пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, а таксама для пасажыраў з буйнагабарытным багажом.

 

Сяргей Расолька

Звязда
http://zviazda.by/2014/10/59321.html
31.10.2014

К списку новостей за 2014 год