Вы используете устаревший браузер. Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:

РУС

На чыгуначныя перавозкі пасажыраў — спецыяльныя тарыфы

22 апреля 2014

Беларуская чыгунка і ААТ «Расійская чыгунка» ўводзяць спецыяльныя тарыфы на перавозку пасажыраў асобнымі цягнікамі ў зносінах Беларусь — Расія. Яны будуць дзейнічаць цягам сёлетняга года — з 1 чэрвеня. Мэтай новаўвядзення з'яўляецца павышэнне прыцягальнасці пасажырскіх перавозак.

 

У міжнародных пасажырскіх цягніках № 4/3 Брэст — Масква фарміравання Беларускай чыгункі і № 7/8 Масква — Брэст фарміравання ААТ «Федэральная пасажырская кампанія» ў залежнасці ад тэрмінаў продажу да агульнага кошту праезду па тэрыторыі Расіі і Беларусі ў вагонах усіх тыпаў, за выключэннем агульных, будуць устанаўлівацца спецыяльныя тарыфныя ўмовы. 15-працэнтная зніжка да агульнага кошту праезду (білет на ўвесь маршрут следавання і плацкарта) — пры ўмове продажу праязных дакументаў у перыяд ад 60 да 31 сутак да адпраўлення цягніка. 10-працэнтная зніжка — пры ўмове продажу білетаў у перыяд ад 30 да 21 сутак да адпраўлення цягніка. Пры ўмове продажу праязных дакументаў у перыяд ад 20 да 11 сутак да адпраўлення цягніка зніжак не прадугледжана, а пры ўмове продажу праязных дакументаў за 10 сутак і менш да адпраўлення цягніка ўстанаўліваецца 5-працэнтная надбаўка да агульнага кошту праезду, патлумачылі ў прэс-службе магістралі.

Указаныя зніжкі і надбаўка не будуць дзейнічаць да кошту праезду на тэрыторыі Беларусі і кошту плацкарты ў вагоны фарміравання Беларускай чыгункі для наступных дат: 31.10 — 10.11; 25.12 — 31.12; па тэрыторыі Расіі і да кошту плацкарты ў вагоны фарміравання ААТ «Федэральная пасажырская кампанія» для наступных дат: 31.10 — 04.11; 25.12 -31.12.

Напрыклад, кошт праезду 1 чэрвеня ў цягніку № 4/3 Брэст — Масква ў купэйным вагоне па маршруце Мінск — Масква складае 1 243 000 рублёў (па стане на 1 красавіка); у выпадку аплаты праезду да 31 сутак і больш да адпраўлення цягніка кошт праезду са зніжкай 15 працэнтаў складзе 1 058 000 рублёў.

Акрамя таго, устанаўліваецца зніжка ў памеры 10 працэнтаў ад агульнага кошту праезду пры адначасовым афармленні праязных дакументаў у напрамку туды-назад для праезду ў вагонах СВ і ку- пэйных вагонах фарміравання Беларускай чыгункі № 96/95 (да 1 чэрвеня — № 196/195) Брэст — Масква і № 26/25 Мінск — Масква. Так, кошт праезду 1 чэрвеня ў цягніку N° 26/25 Мінск — Масква ў купэйным вагоне ў адным напрамку складзе 1 243 000 рублёў, а пры аплаце праезду туды-назад кошт праезду ў адным напрамку складзе 1 119 700 рублёў.

Пры гэтым вяртанне праязных дакументаў, аформленых па спецыяльным тарыфе для праезду туды-назад ажыццяўляецца пры адначасовым прад'яўленні двух праязных дакументаў, аформленых у абодва бакі. Вяртанне праязнога дакумента, не выкарыстанага ў адзін бок, а таксама частковае вяртанне праязных дакументаў, аформленых са зніжкай на праезд туды-назад, не праводзіцца.

У залежнасці ад размяшчэння месцаў павялічваецца розніца ў кошце праезду ў плацкартных вагонах цягнікоў № 4/3 Брэст — Масква; № 26/25 Мінск — Масква; № 96/95 Брэст — Масква фарміравання Беларускай чыгункі і цягніка № 7/8 Масква — Брэст фарміравання ААТ «Федэральная пасажырская кампанія». Білеты на бакавыя паліцы плацкартных вагонаў названых цягнікоў будуць каштаваць менш. Напрыклад, кошт праезду 1 чэрвеня ў цягніку № 26/25 Мінск — Масква ў плацкартным вагоне на не бакавых месцах складзе 674 700 рублёў, на бакавых месцах са зніжкай 10 працэнтаў - 608 300 рублёў.

Зніжкі, якія даюцца ў залежнасці ад размяшчэння месцаў у плацкартных вагонах, суміруюцца са зніжкамі ў залежнасці ад тэрмінаў продажу і зніжкай «туды-назад».

Указаныя тарыфныя ўмовы прымяняюцца пры праездзе ў міжнародных зносінах паміж Беларуссю і Расіяй і не дзейнічаюць пры афармленні праязных дакументаў у межах Беларусі, а таксама пры перавозцы арганізаваных груп пасажыраў.

 

Сяргей Расолька

 

Звязда

22.04.2014

К списку новостей за 2014 год