Музей гісторыі Беларускай чыгункі
Дырэктар
Кантактная інфармацыя:
Тэл.: (+375 17) 225 24 14, 225 54 79
Адрас: Рэспубліка Беларусь, 220039, г. Мінск, вул. Чкалава, 7, Палац культуры і спорту чыгуначнікаў.
Музей гісторыі Беларускай чыгункі быў створаны 25.11.1971. Ля вытокаў стварэння музею стаялі былы Начальнік Беларускай чыгункі Юшкевіч Е.П. і начальнік Чыгуначнага цэнтра навукова-тэхнічнай інфармацыі Созінаў В.А.
Да 1980 года музей знаходзіўся ў будынку Ўпраўлення Беларускай чыгункі (г. Мінск, вул. Леніна, 17), а з 1980 года - у будынку Мінскага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў (г. Мінск, вул. Чкалава, 7).
Экспазіцыя музею складаецца з дзвюх частак:
- I частка (гістарычная) - гэта нараджэнне чыгуначнага транспарту ў Расійскай імперыі і ў Беларусі з 1837 па 1917 гг.;
- II частка (галіновая) - гісторыя развіцця чыгуначнага транспарту ў Беларусі з 1917 г. па цяперашні час.
Фонд музея гісторыі Беларускай чыгункі складаецца з больш як 12 тыс. адзінак захоўвання.
За 2010 год у фонды музея гісторыі Беларускай чыгункі паступіла больш за 300 экспанатаў.
Асаблівае значэнне маюць натурныя і аб'ёмныя экспанаты, якія адлюстроўваюць гісторыю тэхнічнага абсталявання чыгункі: апарат маршрутна-кантрольнага кіравання 30-х гадоў XX ст., тэлеграфныя апараты «Морзэ» і «Бадо», старадаўнія тэлефонныя апараты, пераходны двухзвёнавы ланцуг для счэпкі вагонаў, крук паравоза ФД 30-х гадоў XX стагоддзя, сігналы бачныя (ручныя ліхтары розных перыядаў эксплуатацыі, сігнальныя флажкі і г.д.), гукавыя сігналы (ражок, свісток, станцыйны звон, свісток паравозны і інш.). У музеі ёсць таксама жазловы апарат з жазлападавальнікам, шаблоны для вымярэння шырыні каляіны, таблічкі пабудовы вагонаў, па якіх можна прасачыць гісторыю вагонабудаўніцтва, ёсць i макеты адзінак рухомага саставу.
За апошні час музей папоўніўся экспанатамі:
- форма дырэктара-палкоўніка службы пуці (40-50 гады ХХ стагоддзя);
- тэлефон-камутатар 1978 г.в.;
- паравозны хуткасцямер нямецкай вытворчасці фірмы «TELOK»;
- эмблема «Звязда», якая чаплялася да дымавой скрыні катла паравоза;
- інфармацыйныя шыльды з указаннем месца і даты выпуску паравоза, па якім можна вывучаць гісторыю паравозабудаўніцтва;
- і іншыя рэдкія экспанаты.
У музеі ёсць шмат сапраўдных дакументаў і рэчавых матэрыялаў па гісторыі Беларускай чыгункі.
Толькі за апошні час сабраны фатаграфіі і ўстаноўлены біяграфічныя дадзеныя 21 былога чыгуначніка, ганараваных званнем Героя Савецкага Саюза ў час Вялікай Айчыннай вайны, большасці з якіх гэтыя званні былі прысвоены пасмяротна. Ёсць 27 альбомаў працоўных дынастый Беларускай чыгункі.