Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Асцярожна, піратэхніка!

07 снежня 2022

Зусім хутка будзе любімае ўсімі ў нашай краіне свята – Новы год. Адна з выдатных навагодніх традыцый гэтага запальнага свята – запуск феерверкаў, выбух петард і іншай піратэхнікі, якая стварае чароўную атмасферу.

Дзяцей цягне да ўсяго яркага, відовішчнага. Што можа быць цудоўней феерверка ў навагоднюю ноч? Але ўвага: гэта можа быць небяспечна для дзяцей! І тут дарослыя павінны трымаць усё пад кантролем, тады самая чароўная ноч у годзе сапраўды апынецца максімальна пазітыўнай.

Навагоднія феерверкі – захапляльнае відовішча, але піратэхнічныя «цацкі» і дзеці – несумяшчальны дуэт.

Для таго, каб не стаць ахвярай няшчаснага выпадку, варта памятаць, што забараняецца прымяненне піратэхнічных вырабаў у будынках, а на тэрыторыі баз адпачынку, дзіцячых аздараўленчых лагераў, устаноў адукацыі не дапускаецца ладзіць феерверкі і карыстацца піратэхнічнымі вырабамі.

Пры запуску ракеты або феерверка на вуліцы неабходна выконваць элементарныя патрабаванні бяспекі, выкладзеныя ў інструкцыі па ўжыванні.

Асноўныя патрабаванні бяспечнага запуску піратэхнічнага вырабу:

1) размяшчайце выраб на роўнай паверхні, не бліжэй 30 м ад людзей, будынкаў, дрэў, дарог;

2) вызваліце і распраўце кнот;

3) абавязкова прыміце меры па недапушчэнні перакульвання вырабу падчас яго працы;

4) падпаліце канец кнота з наветранага боку на адлегласці выцягнутай рукі (не нахіляючыся над вырабам) і неадкладна адыдзіце на бяспечную адлегласць спіной да вырабу.

У выпадках, калі згас або прагарэў кнот, а батарэя не пачала працаваць, варта:

1) вычакаць не менш 15-ці мінут; 

2) затым падысці да батарэі і правесці агляд вырабу звонку, каб пераканацца ў адсутнасці тлеючых частак;

3) толькі пасля поўнай упэўненасці ў адсутнасці тлеючых частак батарэю загарнуць у ўпакоўку і вярнуць прадаўцу для далейшай ўтылізацыі, альбо знішчыць самому з бытавымі адходамі пасля вытрымкі ў вадзе не менш 24 гадзін.

Калі феерверк не атрымалася запусціць з першага разу, ніколі не спрабуйце паўтарыць гэтую спробу яшчэ раз!
Не выкарыстоўвайце піратэхніку пры ветры больш за 15 м/с.

Пераробка і (або) разборка вырабаў выключана.

Не насіце піратэхніку ў кішэнях, не захоўвайце без упакоўкі. 

І самае галоўнае – не накіроўвайце ракеты і феерверкі на людзей!


Да спісу навін за 2022 год