Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Асцярожна, слізка!

23 лістапада 2022

За акном тэмпература рухаецца то ўверх, то ўніз, паказваючы то адмоўную то плюсавую тэмпературу, а на вуліцы дождж змяняецца мокрым снегам і наадварот. Усе гэтыя хістанні тэмпературы прыводзяць да таго, што на паверхні Зямлі, тратуарах, праезнай часткі вуліцы ўтвараецца пласт шчыльнага лёду, які таіць у сабе мноства небяспек.

Галалёд ператварае вуліцы ў вялікі каток. Паслізнуцца і ўпасці можна на кожным кроку. У такіх выпадках заўсёды памятаеце аб бяспецы:

– выбірайце больш бяспечны шлях, ідзіце там, дзе дарожкі пасыпаны пяском, дзе ёсць асвятленне;

– калі на вашым шляху суцэльны лёд і абысці яго нельга, перасоўвайцеся на напаўсагнутых нагах, імкнучыся не адрываць іх ад зямлі. Магчыма, вы будзеце выглядаць даволі смешна, затое пераадолееце небяспечны ўчастак без падзенняў.

Памятаеце, што найбольш небяспечным месцам з'яўляюцца абледзянелыя ступені і ганак. Трымайцеся за поручні, вызваліце рукі ад цяжараў і акуратна пераадольвайце гэтыя ўчасткі. З дому старайцеся выйсці з запасам часу.

Дзеянні падчас галалёду:

– калі ў прагнозе надвор'я даецца паведамленне пра галалёд, прыміце меры для зніжэння верагоднасці атрымання траўмы. Падрыхтуйце абутак, прымацуйце на абцасы металічныя набойкі ці паралон, а на сухую падэшву наляпіце лейкапластыр ці ізаляцыйную стужку.

– перасоўвайцеся асцярожна, не спяшаючыся, наступаючы на ўсю падэшву. Пажылым людзям рэкамендуецца выкарыстоўваць палку з рызінавым наканечнікам або адмысловую палку з завостранымі шыпамі.

– пры атрыманні траўмы звярніцеся ў траўматалагічны пункт.

Бяспека пешаходаў у галалёд залежыць і ад умення правільна падаць. Падзення на лёд спалучаныя з траўмамі рознай ступені цяжару, вывіхамі і пераломамі. Найбольш небяспечным з'яўляюцца траўмы галавы і пазваночніка.

Для змякчэння ўдару трэба ў момант, калі вы паслізнуліся злёгку прысесці. Гэта паменшыць вышыню падзення. Мышцы трэба напружыць, так вы абароніце косці ад удару. Рызыкоўна выстаўляць рукі ў надзеі прадухіліць падзенне, а таксама падаць з усёй сілы на спіну і ягадзіцы. Аптымальным варыянтам стане перакатка або падзенне на бок. Падаючы на спіну, абараніце галаву рукамі, пры гэтым рукі сагніце ў локцях і прыцісніце да цела. Не ўставайце моцна хутка. Спачатку пераканайцеся, што не атрымалі сур'ёзных пашкоджанняў. Звярніцеся па дапамогу да прахожых, калі не можаце падняцца самастойна. Калі вы ўпалі ў бязлюдным месцы, то спачатку ўстаньце на карачкі і толькі потым павольна падымайцеся. Лепш, калі вы знойдзеце нейкі прадмет для апоры.

МНС нагадвае: каб пазбегнуць траўмаў выконвайце правілы паводзін у час галалёду – рухайцеся бяспечным маршрутам на напаўсагнутых нагах, выбірайце зручны і неслізготны абутак!

Да спісу навін за 2022 год