Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Правілы бяспекі ў час навальніцы

21 чэрвеня 2022

Навальнічны перыяд на тэрыторыі Беларусі кожны год праходзіць у розны час. Штогод маланкі наносяць шкоду гаспадаркам і жылым пабудовам. Яны могуць выклікаць пажар, выбух, разбурэнне, а часам траўміраванне і гібель людзей.

Маланка небяспечная тады, калі ўслед за выбліскам ідуць раскаты грому. У гэтым выпадку неабходна прыняць наступныя меры бяспекі.

Знаходзячыся ў кватэры ці ў доме ў сельскай мясцовасці: зачыніце вокны, дзверы, дымаходы і вентыляцыйныя адтуліны, не растоплівайце печ, паколькі высокатэмпературныя газы, якія выходзяць з пячной трубы, маюць нізкі супраціў, не размаўляйце па тэлефоне.

Падчас удараў маланкі не падыходзіце блізка да электраправодкі, маланкаадвода, вадасцёкаў з дахаў, антэны, не стойце побач з вокнамі, выключыце тэлевізар, кампутар і іншыя электрабытавыя прыборы, якія знаходзяцца ў доме.

Калі навальніца застала Вас у лесе, то схавайцеся на нізкарослым участку лесу. Не хавайцеся паблізу высокіх дрэў, асабліва пад хвоямі, дубамі, таполямі.

Калі вы знаходзіліся на пляжы, выйдзіце з вады, адыдзіце ад берага і спусціцеся з ўзвышанага месца ў нізіну.

Знаходзячыся ў поле, пры адсутнасці ўкрыцця не кладзіцеся на зямлю, падстаўляючы электрычнаму току ўсё сваё цела, а сядзьце на кукішкі ў лагчыне, яры ці іншым натуральным паглыбленні, абхапіўшы ногі рукамі.

Калі навальніца застала Вас у аўтамабілі, не пакідайце яго, пры гэтым зачыніце вокны і апусціце антэну радыёпрыёмніка. А калі вы захоплены навальніцай на веласіпедзе або матацыкле, спыніце рух і перачакайце навальніцу на адлегласці прыкладна 30 м ад вашага транспарту.

Да спісу навін за 2022 год