Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Асцярожна – ледзяшы!

26 студзеня 2022

Доўгачаканы снег радуе вока прахожых, але снегапады, якія прыйшлі і чаргуюцца з пацяпленнем, выклікалі стварэнне небяспекі над нашымі галовамі – ледзяшоў. Лёд, які звісае з дахаў і казыркоў, які пагражае вось-вось зваліцца, не раз станавіўся прычынай траўмаў, а часам і гібелі людзей.

Работнікі МНС заклікаюць выконваць некалькі простых правілаў, якія дазваляюць захаваць ваша здароўе і маёмасць:

- пры выяўленні ледзяшоў у абавязковым парадку звярнуцца ў абслуговую арганізацыю. Работнікі камунальных службаў ліквідуюць небяспеку;

– будзьце больш уважлівы і звяртайце ўвагу на дах, колькасць снегу і наледзі, старайцеся абыходзіць месцы магчымага абвалу;

– раскажыце дзецям аб небяспецы і мерах засцярогі;

- не пакідайце вашы аўтамабілі паблізу будынкаў, на дахах і карнізах якіх утварыліся ледзяшы;

- калі падчас прагулкі вы пачулі над галавой шум, не варта спрабаваць даведацца аб яго крыніцы, неадкладна прыцісніцеся да сцяны будынка або пад дах, яна стане хованкай.

Беражыце сябе!

Да спісу навін за 2022 год