Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Выконвайце правілы выкарыстання піратэхнічных вырабаў

18 снежня 2020

Для таго, каб не стаць ахвярай няшчаснага выпадку, варта памятаць, што забараняецца прымяненне піратэхнічных вырабаў у будынках, а на тэрыторыі баз адпачынку, дзіцячых аздараўленчых лагераў, устаноў адукацыі не дапускаецца арганізоўваць феерверкі і карыстацца піратэхнічнымі вырабамі.

Пры запуску ракеты або феерверка на вуліцы неабходна выконваць элементарныя патрабаванні бяспекі, выкладзеныя ў інструкцыі па ўжыванні.

Асноўныя патрабаванні бяспечнага запуску піратэхнічнага выраба:

1) размяшчайце выраб на роўнай паверхні, не бліжэй 30 м ад людзей, пабудоў, дрэў, дарог;

2) вызваліце ​​і распраўце кнот;

3) абавязкова прыміце меры па недапушчэнні перакульвання выраба падчас яго работы;

4) падпаліце ​​канец кнота з неветранага боку на адлегласці выцягнутай рукі (не нахіляючыся над вырабам) і неадкладна адыдзіце на бяспечную адлегласць спіной да вырабу.

У выпадках, калі згас або прагарэў кнот, а батарэя не пачала работать, варта:

1) вычакаць не менш 15-ці хвілін;

2) затым падысці да батарэі і правесці агляд вырабу звонку, каб пераканацца ў адсутнасці тлеючых частак;

3) толькі пасля поўнай ўпэўненасці ў адсутнасці тлеючых частак батарэю загарнуць у ўпакоўку і вярнуць прадаўцу для далейшай ўтылізацыі, альбо знішчыць самому з бытавымі адходамі пасля вытрымкі ў вадзе не менш 24 гадзін.

Калі феерверк не атрымалася запусціць з першага разу, ніколі не спрабуйце паўтарыць гэтую спробу яшчэ раз!

Не выкарыстоўвайце піратэхніку пры ветры больш за 15 м/с.

Пераробка і (або) разборка вырабаў выключана.

Не насіце піратэхніку ў кішэнях, не захоўвайце без упакоўкі.

І самае галоўнае - не накіроўвайце ракеты і феерверкі на людзей!

Да спісу навін за 2020 год