Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Акцыя МНС "Бяспечны Новы год»

04 снежня 2020

Традыцыйна ў снежні напярэдадні навагодніх святаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь праводзіць рэспубліканскую акцыю «Бяспечны Новы год!».

Пераднавагодні перыяд суправаджаецца рэзкім павелічэннем колькасці пажараў і траўмаў у выніку парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да святаў, неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі. Мэта акцыі - папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі з падобнымі наступствамі.

Акцыя будзе праходзіць з 7 па 31 снежня ў 4 этапы.

1-й этап - з 7 па 11 снежня (правядзенне прафілактычных мерапрыемстваў з асобамі сталага ўзросту на базе тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дамоў ветэранаў і інвалідаў, а таксама санаторыяў, у якіх адпачывае дадзеная катэгорыя насельніцтва);

2-й этап - з 14 па 18 снежня (правядзенне прафілактычных мерапрыемстваў з навучэнцамі школ на базе агульнаадукацыйных устаноў, устаноў пазашкольнай работы, інтэрнатаў, з бацькамі і іх дзецьмі ў тых сем'ях, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы);

3-ці этап - з 21 па 24 снежня (правядзенне прафілактычных мерапрыемстваў у месцах продажаў піратэхнічных вырабаў);

4-й этап - з 28 па 31 снежня (правядзенне фінальных мерапрыемстваў у месцах масавага знаходжання людзей (адкрытыя пляцоўкі, буйныя гандлёвыя цэнтры, рынкі, дзіцячыя забаўляльныя цэнтры і г.д.).

У акцыі бяруць удзел актывісты раённых (гарадскіх) аддзяленняў БМГАВП, члены КЮВП, работнікі раённых (гарадскіх) аддзелаў па надзвычайных сітуацыях, студэнты, работнікі іншых зацікаўленых арганізацый.

Да спісу навін за 2020 год