Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Акцыя МНС «У цэнтры ўвагі – дзеці!»

13 жніўня 2020

З мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў з прычыны пакідання іх без нагляду з 17 жніўня па 10 верасня ў рэспубліцы будзе праходзіць прафілактычная акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!». Прымеркавана яна да пачатку навучальнага года.

Акцыя будзе праходзіць у 2 этапы:

1-й этап – з 17 па 31 жніўня (акцыя будзе праходзіць у буйных гандлёвых цэнтрах і іншых аб'ектах гандлю, якія спецыялізуюцца на рэалізацыі тавараў для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту).

2-й этап – з 1 па 10 верасня (ва ўсіх сярэдніх школах і гімназіях раёнаў).

У ходзе акцыі работнікамі РАНС сумесна з актывістамі БМГАВП, членамі КЮВП, іншымі зацікаўленымі арганізацыямі (РДГА «БДПТ», ТВВАД, Чырвоны Крыж) будзе арганізавана распаўсюджванне наглядна-выяўленчай прадукцыі, правядзенне размоў з насельніцтвам і навучэнцамі, дэманстрацыя аварыйна-выратавальнай тэхнікі.

Да спісу навін за 2020 год