Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У Беларусі пройдзе акцыя «Адзіны дзень бяспекі»

25 лютага 2020

Акцыя працягнецца з 20 лютага па 1 сакавіка. У гэтыя дні адбудуцца мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах НС, аварый, аказанні першай медыцынскай дапамогі.

У перыяд правядзення акцыі адбудуцца вучэнні і трэніроўкі па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару на выбуха-, пажара-, хімічна небяспечных аб'ектах, аб'ектах з масавым знаходжаннем людзей. Запланаваны праверкі сістэмы абвесткі у тым ліку праз SMS, трансляцыя паведамленняў ад МНС у тэлевізійным і радыёэфіры. Розныя ўстановы адпрацуюць бяспеку правядзення эвакуацыі са сваіх будынкаў.

У рамках «Адзінага дня бяспекі» будуць арганізаваны квэсты «Формула бяспекі», інтэлектуальныя гульні «Бяспечны сусед», навучальныя пляцоўкі «Пяць крокаў выратавання», пройдуць конкурсы на лепшую творчую працу, прысвечаную пытанням бяспечнай жыццядзейнасці, тэматычныя канцэртныя праграмы і тэатралізаваныя імпрэзы. У структурных падраздзяленнях розных ведамстваў пройдуць дні адчыненых дзвярэй.

Акрамя органаў дзяржаўнага кіравання (Генпракуратура, МНС, МУС, Мінэнерга, Міністэрства аховы здароўя, Мінадукацыі, Мінпрацы і сацабароны, Мінжылкамгас, Мінкультуры) і мясцовых органаў улады, удзел у акцыі прымуць розныя арганізацыі і грамадскія аб'яднанні: Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, РДГА «Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства », Беларускае таварыства Чырвонага крыжа, РДГА «ОСВОД», РГА «Белая Русь» і ГА «БРСМ».

Задачы «Адзінага дня бяспекі» - фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем. "Адзіны дзень бяспекі» праходзіць у краіне двойчы ў год: у лютым і верасні. Да спісу навін за 2020 год