Больш за 140 дадатковых цягнікоў ужо прызначыла Беларуская чыгунка на навагоднія і калядныя святы
27 лістапада 2023
У мэтах павышэння якасці прадастаўляемых паслуг і задавальнення попыту на чыгуначныя перавозкі Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па арганізацыі дастаўкі пасажыраў у дні навагодніх і калядных святаў.
На перыяд з 22 снежня 2023 года па 9 студзеня 2024 года ўжо прызначана 144 дадатковых цягніка ў міжрэгіянальных і міжнародных зносінах.
Па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у гэты перыяд будуць курсіраваць 90 дадатковых цягнікоў па найбольш запатрабаваных у пасажыраў маршрутах: Мінск – Гомель, Мінск – Брэст, Мінск – Віцебск, Мінск – Гродна, Мінск – Пінск, Віцебск – Брэст, Гродна – Орша – Віцебск, Гродна – Орша – Крычаў, Камунары – Орша – Гродна.
У міжнародных зносінах з Расійскай Федэрацыяй Беларускай чыгункай ва ўзаемадзеянні з ААТ «РЖД» дадаткова прызначана 54 цягніка па папулярных у пасажыраў напрамках: Мінск – Масква, Брэст – Масква, Полацк – Масква і Мінск – Санкт-Пецярбург.
Продаж білетаў на гэтыя цягнікі ўжо адкрыты.
Работа па прызначэнні дадатковых цягнікоў у міжнародных і міжрэгіянальных зносінах працягваецца.
Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення, маршрут руху дадатковых цягнікоў можна атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у мабільным дадатку «БЧ.Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ