З 4 кастрычніка 2023 года прадоўжана курсіраванне цягніка № 275/276 Самара–Мінск
04 кастрычніка 2023
У мэтах умацавання транспартных сувязяў і развіцця міжнародных пасажырскіх перавозак паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй Беларуская чыгунка і ААТ «РЖД» з 4 кастрычніка 2023 года прадаўжаюць курсіраванне цягніка ў зносінах Самара–Мінск.
Цягнік № 275/276 Самара–Мінск будзе курсіраваць па раней дзеючым раскладзе адзін раз на тыдзень. Ён будзе адпраўляцца з Самары з 4 кастрычніка па 6 снежня 2023 года па серадах у 13:30 і прыбываць у Мінск на наступныя суткі ў 23:53.
З Мінска цягнік будзе адпраўляцца з 6 кастрычніка па 8 снежня 2023 года па пятніцах у 21:57 і прыбываць у Самару па нядзелях у 8:56.
У састаў цягніка ўключаны плацкартныя і купэйныя вагоны, уключаючы вагон, абсталяванае купэ для перавозкі пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.
Пры афармленні праязных дакументаў дзейнічае сістэма дынамічнага цэнаўтварэння, таксама ў плацкартных вагонах прымяняецца скідка 10% на бакавыя месцы. Прадастаўляюцца скідкі для арганізаваных груп пасажыраў 20% і 30% у залежнасці ад колькаснага складу групы.
На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь цягнік № 275/276 Самара–Мінск робіць прыпынкі ў Барысаве і Оршы, на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі – у Смаленску, Туле, Ражску, Пензе, Сызрані і іншых гарадах.
Больш падрабязную інфармацыю аб кошце праезду і графіку руху цягніка № 275/276 Самара–Мінск можна атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-сайце www.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ