Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прымае неабходныя меры па ліквідацыі наступстваў непагоды

08 жніўня 2023

7 жніўня 2023 года праз Рэспубліку Беларусь праходзіў навальнічны фронт з парывамі ветру да 20 м/с і моцнымі ліўнямі. Гэта прывяло да шматлікіх падзенняў дрэў на чыгуначныя пуці і лініі электразабеспячэння на ўсіх аддзяленнях Беларускай чыгункі. Агульная працягласць участкаў, на якіх былі адзначаны збоі ў электразабеспячэнні і рабоце сродкаў сігналізацыі і сувязі, склала 335 км. 225 бытавых спажыўцоў былі адключаны ад электразабеспячэння.

З-за непагоды 51 пасажырскі цягнік (з улікам цягникоў, якія паступалі са спазненнем з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі) рухаўся з адхіленнем ад устаноўленага графіка руху. Затрымка склала ад 6 мінут да 1 гадзіны 46 мінут.

Беларуская чыгунка аператыўна прымала максімальна магчымыя меры па ўводу цягнікоў у графік, забеспячэнню перасадкі пасажыраў на ўзгодненыя цягнікі і ліквідацыі наступстваў непагоды.

На ліквідацыі пашкоджанняў інфраструктуры было задзейнічана больш за 500 работнікаў і 75 адзінак тэхнікі БЧ. Для электразабеспячэння 41 чыгуначнай станцыі ўжываліся дызель-генератарныя агрэгаты. У мэтах забеспячэння бяспекі на чыгуначных пераездах, якія засталіся без электразабеспячэння, была выстаўлена ахова.

Пацярпелых і пашкоджанняў рухомага саставу не зафіксавана.

У цяперашні час на участках Магілёў – Крычаў, Віцебск – Езярышча, Орша – Віцебск і Полацк – Круляўшчызна працягваюцца работы па аднаўленні электразабеспячэння, у сувязі з чым на дадзеных участках магчымы нязначныя адхіленні асобных цягнікоў ад графіка руху. Прымаюцца аператыўныя меры па аднаўленні электразабеспячэння бытавых спажыўцоў.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна атрымаць у Кантакт-цэнтры БЧ па тэлефоне 105.

Беларуская чыгунка просіць пасажыраў з разуменнем паставіцца да сітуацыі, якая склалася, і прыносіць прабачэнні за прычыненыя нязручнасці.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год