Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Навіны для пасажыраў

Жнівень

  • 08 жніўня 2023
    Беларуская чыгунка прымае неабходныя меры па ліквідацыі наступстваў непагоды

    7 жніўня 2023 года праз Рэспубліку Беларусь праходзіў навальнічны фронт з парывамі ветру да 20 м/с і моцнымі ліўнямі. Гэта прывяло да шматлікіх падзенняў дрэў на чыгуначныя пуці і лініі электразабеспячэння на ўсіх аддзяленнях Беларускай чыгункі. Агульная працягласць участкаў, на якіх былі адзначаны збоі ў электразабеспячэнні і рабоце сродкаў сігналізацыі і сувязі, склала 335 км. 225 бытавых спажыўцоў былі адключаны ад электразабеспячэння.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка за 7 месяцаў 2023 года перавезла больш за 1,5 мільёна пасажыраў у міжнародных зносінах
    02 жніўня 2023
    Беларуская чыгунка за 7 месяцаў 2023 года перавезла больш за 1,5 мільёна пасажыраў у міжнародных зносінах

    Паводле аператыўных даных у студзені – ліпені 2023 года аб'ём перавозак пасажыраў у зносінах з Расійскай Федэрацыяй склаў 1533,7 тыс. пасажыраў, што на 6,2% вышэй за ўзровень аналагічнага перыяду 2022 года.

    Самымі папулярнымі чыгуначнымі напрамкамі па-ранейшаму з'яўляюцца Масква і Санкт-Пецярбург. На долю перавозак паміж Беларуссю і двума найбуйнейшымі гарадамі Расіі прыпадае амаль 87% прамых міжнародных зносін, або больш за 1180 тыс.пасажыраў.

    Звяртаем увагу, што да канца верасня ў зносінах з Санкт-Пецярбургам Беларускай чыгункай прызначаны дадатковы цягнік міжнародных ліній № 250/249 Мінск – Санкт-Пецярбург – Мінск. Дадзены цягнік адпраўляецца з Мінска па чацвяргах і суботах у 19:15, а з Санкт-Пецярбурга – па пятніцах і нядзелях у 20:13. Таксама ў складзе гэтага цягніка курсіруе прычапны вагон Мінск – Пскоў.

    Акрамя таго, штотыдзень курсуюць цягнікі № 66/65 Мінск – Мурманск і № 366/365 Мінск – Архангельск. Улетку дадзены кірунак асабліва папулярны ў аматараў турызму і жадаючых атрымаць асалоду ад суровайі прыгажосці рускай Поўначы ў самую гарачую пару года.

    Чытаць далей…