Увазе пасажыраў!
20 чэрвеня 2023
У сувязі з правядзеннем планавых тэхнічных работ 20.06.2023 да 15.00 часова недаступны сістэмы афармлення электронных праязных дакументаў адзінага раздзела "Паслугі пасажырам" афіцыйнага інтэрнэт-сайта БЧ і мабільнага дадатку "БЧ. Мой цягнік".
Для набыцця праязных дакументаў неабходна звярнуцца ў білетныя касы БЧ. Таксама аформіць праезд у цягніках з ненумараванымі месцамі можна з выкарыстаннем тэрміналаў самаабслугоўвання.
Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці.
Абноўлена! З 13.35 афармленне электронных праязных дакументаў на сайце БЧ і праз мабільны дадатак "БЧ. Мой цягнік " даступна ў поўным аб'ёме
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ