Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка з 22 красавіка 2023 года прызначыла цягнік № 366/365 Мінск–Архангельск

28 сакавіка 2023

У мэтах развіцця міжнародных пасажырскіх перавозак паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй з 22 красавіка 2023 года Беларускай чыгункай ва ўзаемадзеянні з ААТ «РЖД» прызначаны цягнік № 366/365 Мінск–Архангельск. Новы цягнік будзе курсіраваць па маршруце Мінск–Архангельск–Мінск штотыдзень, адпраўляючыся з Мінска па суботах у 10:22 і прыбываючы ў Архангельск па панядзелках у 12:24. У зваротным кірунку з Архангельска цягнік будзе адпраўляцца па панядзелках у 14:47 з прыбыццём у сталіцу Беларусі па серадах у 15:08.

У састаў цягніка ўключаны плацкартныя і купэйныя вагоны, уключаючы вагон, абсталяваны купэ для перавозкі пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

Пры афармленні праязных дакументаў дзейнічае сістэма дынамічнага цэнаўтварэння, таксама ў плацкартных вагонах прымяняецца скідка 10% на бакавыя месцы.

Продаж білетаў на цягнік Мінск–Архангельск ужо адкрыты.

Звяртаем увагу, што на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь цягнік № 366/365 робіць прыпынкі на станцыях Жодзіна, Барысаў, Крупкі, Талачын, Орша-Цэнтральная, Багушэўская, Віцебск і Езярышча, на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі – Навасакольнікі, Дно, Вялікі Ноўгарад, Валхаўстрой 2, Петразаводск-Пасажырскі, Мядзведжая Гара, Беламорск, Абазерская, Ісакагорка.

Больш падрабязную інфармацыю аб кошце праезду і графіку руху цягніка можна атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-сайце www.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ.Мой поезд» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год