Навіны для пасажыраў
Сакавік
-
28 сакавіка 2023Беларуская чыгунка з 22 красавіка 2023 года прызначыла цягнік № 366/365 Мінск–Архангельск
У мэтах развіцця міжнародных пасажырскіх перавозак паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй з 22 красавіка 2023 года Беларускай чыгункай ва ўзаемадзеянні з ААТ «РЖД» прызначаны цягнік № 366/365 Мінск–Архангельск. Новы цягнік будзе курсіраваць па маршруце Мінск–Архангельск–Мінск штотыдзень, адпраўляючыся з Мінска па суботах у 10:22 і прыбываючы ў Архангельск па панядзелках у 12: 24. У зваротным кірунку з Архангельска цягнік будзе адпраўляцца па панядзелках у 14:47 з прыбыццём у сталіцу Беларусі па серадах у 15:08.
У састаў цягніка ўключаны плацкартныя і купэйныя вагоны, уключаючы вагон, абсталяваны купэ для перавозкі пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.
Пры афармленні праязных дакументаў дзейнічае сістэма дынамічнага цэнаўтварэння, таксама ў плацкартных вагонах прымяняецца скідка 10% на бакавыя месцы.
Продаж білетаў на цягнік Мінск–Архангельск ужо адкрыты.
Чытаць далей… -
20 сакавіка 2023У адпачынак разам з БЧ. Беларуская чыгунка на летні перыяд прызначыла цягнік у зносінах Мінск/Гомель – Анапа
У першы рэйс цягнік № 490/489 Мінск/Гомель – Анапа адправіцца з Мінска 5 мая ў 10:58 (з Гомеля – у 15.40) і прыбудзе ў Анапу 7 мая ў 10:37. З Анапы цягнік адправіцца ў гэты ж дзень 7 мая ў 21:33 і прыбудзе ў Гомель 9 мая ў 14.08, а ў сталіцу Беларусі – у 18:59. Далей ён будзе курсіраваць праз дзень па няцотных чыслах месяца з Мінска да 27 верасня 2023 года, з Анапы – да 29 верасня 2023 года.
Чытаць далей… -
20 сакавіка 2023Увазе пасажыраў! 17 красавіка 2023 года ў сувязі з планавым рамонтам – часовыя змены ў маршруце і графіку шэрагу цягнікоў на ўчастку Мінск – Баранавічы
17 красавіка цягнікі № 737, 725 Мінск – Брэст адправяцца з Мінска раней, чым звычайна – цягнік № 737 адправіцца з Мінска ў 12:50 (на 25 хвілін раней, чым звычайна), а цягнік № 725 адправіцца з Мінска ў 14:40 (на 21 хвіліну раней, чым звычайна).
Чытаць далей… -
20 сакавіка 2023Увазе пасажыраў! У перыяд з 3 па 6 красавіка 2023 года ў сувязі з планавымі рамонтамі – часовыя змены ў графіку шэрагу цягнікоў
У перыяд з 3 па 6 красавіка 2023 года зменіцца расклад цягніка № 615/616 Магілёў – Гомель. 3 і 6 красавіка гэты цягнік адправіцца з Магілёва ў 8:15 (на 2 гадзіны 44 хвіліны раней, чым звычайна), а 4 і 5 красавіка – адправіцца з Магілёва ў 10:47 (на 12 хвілін раней, чым звычайна).
Чытаць далей… -
20 сакавіка 2023Беларуская чыгунка прызначыла больш за 130 дадатковых цягнікоў на выхадныя і святочныя дні ў красавіку – маі 2023 года
Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі для забеспячэння перавозак пасажыраў у дні праваслаўнага Вялікадня, Радаўніцы і майскіх святаў.
З улікам прагназуемага павелічэння пасажырапатоку ў перыяд з 14 па 16 красавіка ўнутры краіны дадаткова прызначаны цягнікі ў зносінах Мінск – Брэст, Мінск – Гомель, а 15 красавіка – у зносінах Мінск – Пінск. Таксама ў гэтыя дні шэраг электрацягнікоў бізнес-класа ў зносінах Мінск – Брэст, Мінск – Гомель і Мінск – Калінкавічы будзе курсіраваць здвоенымі саставамі.
Акрамя таго, у перыяд з 21 па 26 красавіка на Радаўніцу прызначаны дадатковыя цягнікі, якія будуць курсіраваць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў напрамках: Мінск – Брэст, Мінск – Гомель, Мінск – Віцебск, Мінск – Гродна, Мінск – Магілёў, Мінск – Пінск, Гродна – Орша – Крычаў, Віцебск – Мінск – Гродна і Мінск – Камунары.
Чытаць далей… -
10 сакавіка 2023Увазе пасажыраў! З 13 па 16 сакавіка – часовыя змены ў графіку руху цягнікоў на ўчастку Мінск –Орша
Звяртаем увагу, што 13, 14 і 15 сакавіка 2023 года ў сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ на ўчастку Мінск – Орша, адмяняюцца цягнікі гарадскіх ліній № 7278 Мінск-Пасажырскі – Чырвоны Сцяг (адпраўленне з Мінска ў 13:20) і № 7279 Чырвоны Сцяг – Мінск-Пасажырскі (адпраўленне са ст. Чырвоны Сцяг у 14:43).
Чытаць далей…