Увазе пасажыраў!
24 студзеня 2022
Па тэхнічных прычынах часова недаступны даведачныя web-рэсурсы Беларускай чыгункі і сэрвісы афармлення электронных праязных дакументаў.
Для афармлення праезду і вяртання электронных праязных дакументаў просім звяртацца ў білетныя касы.
Пры адсутнасці магчымасці звярнуцца ў касы для вяртання праязных дакументаў адпаведныя заявы прымаюцца для разгляду ў прэтэнзійным парадку па адрасе вул. Леніна, 17, г. Мінск, 220030 або электроннай пошце ns@rw.by. у звароце ў адпаведнасці з заканадаўствам павінны быць указаны прозвішча, імя і адрас заяўніка, прычына звароту і рэквізіты праязнога дакумента, які падлягае вяртанню. Электронныя звароты рэкамендуем накіроўваць з адрасоў электроннай пошты, на якія зарэгістраваны акаўнты ў сістэме продажу праязных дакументаў.
Актуальную інфармацыю можна атрымаць у чыгуначных касах або па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).
У цяперашні час праводзяцца работы па аднаўленні працаздольнасці сістэм.
Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2022 год