Увазе пасажыраў!
20 студзеня 2022
Па тэхнічных прычынах з 20 па 24 студзеня 2022 года ў зносінах Мінск–Магілёў–Мінск наступныя цягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа будуць сфарміраваны з вагонаў лакаматыўнай цягі:
№ 744 Мінск–Магілёў адпраўленнем з Мінска 20, 21 і 23 студзеня;
№ 745 Магілёў–Мінск адпраўленнем з Магілёва 21 і 23 студзеня;
№ 741 Магілёў–Мінск адпраўленнем з Магілёва 22 і 24 студзеня;
№ 742 Мінск–Магілёў адпраўленнем з Мінска 22 і 24 студзеня;
№ 743 Магілёў–Мінск адпраўленнем з Магілёва 21 і 23 студзеня;
№ 746 Мінск–Магілёў адпраўленнем з Мінска 22 студзеня.
Пасажыры могуць ажыццявіць праезд у гэтых цягніках па раней набытых праязных дакументах.
Вяртанне розніцы ў кошце праезду будзе праводзіцца пры звароце ў білетныя касы Беларускай чыгункі пасля ажыццяўлення праезду пры наяўнасці адпаведнай адзнакі ў праязным дакуменце, зробленай упаўнаважаным работнікам цягніковай брыгады.
Беларуская чыгунка прыносіць свае прабачэнні пасажырам за прычыненыя нязручнасці.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2022 год