Беларуская чыгунка інфармуе
26 студзеня 2022
Афармленне электронных праязных дакументаў на цягнікі з нумараванымі месцамі і работа даведачных web-рэсурсаў Беларускай чыгункі адноўлены ў поўным аб'ёме.
Работы па аднаўленні магчымасці набыцця электронных праязных дакументаў на цягнікі з ненумараванымі месцамі працягваюцца. Аб яе завяршэнні будзе абвешчана дадаткова.
Падтрымка карыстальнікаў пры афармленні электронных праязных дакументаў ажыццяўляецца кантакт-цэнтрам Беларускай чыгункі па тэлефоне 151 або па электроннай пошце brail@rw.by.
Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2022 год