Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка з 15 снежня аднаўляе курсіраванне цягніка Мінск – Мурманск

07 снежня 2021

З 15 снежня 2021 года Беларуская чыгунка сумесна з ААТ «РЖД» аднаўляе зносіны па маршруце Мінск – Мурманск. 

Цягнік № 66 Мінск – Мурманск будзе курсіраваць адзін раз у тыдзень з адпраўленнем з Мінска па серадах у 10:23 і прыбыццём у Мурманск па пятніцах у 5:58. У зваротным кірунку цягнік № 65 Мурманск – Мінск будзе адпраўляцца з Мурманска па пятніцах у 20:35 з прыбыццём у Мінск па нядзелях у 15:08.

Больш падрабязную інфармацыю аб графіку руху цягніка, кошту і правілах праезду можна атрымаць на сайце pass.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).

Нагадваем, што грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія едуць у Расійскую Федэрацыю чыгуначным транспартам, абавязаны пацвердзіць наяўнасць адмоўнага выніку лабараторнага даследавання на інфекцыю COVID-19, выкананага не пазней, чым за 3 сутак да даты перасячэння мяжы, з выкарыстаннем мабільнага дадатку «Падарожнічаю без COVID-19», а таксама выконваць масачны рэжым пры знаходжанні на чыгуначных вакзалах і ў цягніках.

Патрабаванні ў дачыненні да грамадзян, якія едуць у Рэспубліку Беларусь чыгуначным транспартам, вызначаны Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.10.2020 № 624 «Аб мерах па прадухіленні распаўсюджвання інфекцыйнага захворвання» (у рэдакцыі Пастановы ад 01.09.2021 № 504). Так, пасажырам неабходна пацвердзіць наяўнасць адмоўнага выніку лабараторнага даследавання на інфекцыю COVID-19, выкананага не пазней, чым за 3 сутак да даты перасячэння мяжы, з выкарыстаннем мабільнага дадатку «Падарожнічаю без COVID-19» або мець пры сабе арыгінал (альбо копію) дакумента на папяровым носьбіце аб праведзеным курсе вакцынацыі супраць інфекцыі COVID-19.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2021 год