Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прызначыла яшчэ 16 дадатковых цягнікоў для перавозкі пасажыраў у навагоднія і калядныя святы

21 снежня 2021

Беларуская чыгунка працягвае работу па прызначэнні дадатковых цягнікоў на навагоднія і калядныя святы ў міжрэгіянальных зносінах, а таксама павялічвае колькасць месцаў для праезду пасажыраў у саставах, прызначаных раней.

Дадатковыя цягнікі прызначаны з улікам павелічэння попыту на перавозкі ў міжрэгіянальных зносінах паміж сталіцай нашай краіны і абласнымі цэнтрамі Гомелем і Брэстам, а таксама Гродна, Оршай і Камунарамі.

Так, у мэтах паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў у зносінах Мінск-Гомель прызначаны наступныя дадатковыя цягнікі: №747 Гомель–Мінск адпраўленнем з Гомеля 26 снежня 2021 года, 2 і 9 студзеня 2022 года, №686/685 Мінск–Гомель–Мінск адпраўленнем з Мінска і Гомеля 2 студзеня 2022 года.

У зносінах Мінск-Брэст у навагоднія і калядныя святы будуць дадаткова курсіраваць наступныя цягнікі: №659 Мінск–Брэст праз Лунінец, Пінск адпраўленнем з Мінска 24 снежня 2021 года, №668/667 Брэст–Мінск–Брэст адпраўленнем з Брэста 2, 9 студзеня, з Мінска 3, 9, 10 студзеня 2022 года, №664 Брэст–Мінск адпраўленнем з Брэста 9 студзеня 2022 года.

У зносінах Гродна-Орша-Камунары дадаткова прызначаны цягнікі №612/611 адпраўленнем з Гродна і Камунар 30 снежня 2021 года, 8 студзеня 2022 года.

Усяго на навагоднія і калядныя святы Беларускай чыгункай ужо прызначана 83 дадатковых цягніка, якія будуць курсіраваць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў маршрутах: Мінск–Гомель, Мінск–Брэст, Мінск–Віцебск, Мінск–Гродна, Мінск–Магілёў, Мінск–Пінск, Мінск–Камунары, Гродна–Орша–Камунары.

Таксама нагадваем, што ў міжнародных зносінах у святочныя дні дадаткова прызначаны цягнікі па маршрутах Мінск–Масква і Мінск–Санкт-Пецярбург.

Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення дадатковых цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, у мабільным дадатку «БЧ.Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.

З улікам эпідэміялагічнай сітуацыі Беларуская чыгунка настойліва рэкамендуе пасажырам пры праездзе ў цягніках выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай абароны.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2021 год