Беларуская чыгунка інфармуе аб змяненні ў графіку руху асобных цягнікоў на ўчастку Орша – Магілёў
14 снежня 2021
У сувязі з правядзеннем планавага рамонту чыгуначнага моста на ўчастку Орша – Магілёў 21 снежня 2021 года змяняецца графік руху некаторых пасажырскіх цягнікоў.
Так, цягнік № 705/706 Полацк – Магілёў – Полацк адпраўленнем з Полацка і Магілёва 21 снежня адмяняецца з абарачэння.
Цягнік № 634 Камунары – Орша 21 снежня будзе рухацца змененым маршрутам і раскладам. Са станцыі Камунары цягнік адправіцца ў 15:59 (замест 13:58) і прыбудзе ў Оршу ў 19:15 (замест 19:04).
Просім пасажыраў з разуменнем аднесціся да гэтых абставін і ўлічваць іх пры планаванні паездак. Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна атрымаць на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.
Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часова прычыненыя нязручнасці.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2021 год