Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі ў дні навагодніх святаў у зносінах з Расійскай Федэрацыяй

06 снежня 2021

У перыяд навагодніх святаў Беларуская чыгунка сумесна з ААТ «РЖД» назначае дадатковыя цягнікі па маршруце Мінск – Масква і Мінск – Санкт-Пецярбург.

Цягнік № 236 Мінск – Масква адправіцца з Мінска 29 снежня і 8 студзеня ў 18:22 і прыбудзе ў Маскву 30 снежня і 9 студзеня адпаведна ў 5:54.

Цягнік № 247 Масква – Мінск адправіцца з Масквы 30 снежня і 9 студзеня ў 22:58 з прыбыццём у Мінск 31 снежня і 10 студзеня адпаведна ў 8:31.

Цягнік № 250 Мінск – Санкт-Пецярбург адправіцца з Мінска 29 і 30 снежня, а таксама 1, 6 і 8 студзеня ў 19:15 з прыбыццём у Санкт-Пецярбург 30 і 31 снежня, а таксама 2, 7 і 9 студзеня адпаведна ў 9:20.

У зваротным кірунку цягнік № 249 адправіцца з Санкт-Пецярбурга 30 і 31 снежня, а таксама 2, 7 і 9 студзеня ў 14:26 з прыбыццём у Мінск 31 снежня, а таксама 1, 3, 8 і 10 студзеня ў 5:08.

Больш падрабязную інфармацыю аб графіку руху цягнікоў, кошце і правілах праезду можна атрымаць на сайце pass.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд»  і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).


 Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2021 год