Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка інфармуе аб часовай змене ў графіку руху асобных цягнікоў на ўчастку Гродна – Масты

14 снежня 2021

У сувязі з правядзеннем планавага капітальнага рамонту чыгуначнага моста на перагоне Скідзель – Жытомля 15 і 21 снежня 2021 года змяняецца графік руху некаторых пасажырскіх цягнікоў на ўчастку Гродна – Масты.

Так, цягнік № 731/732 Мінск – Гродна – Мінск адпраўленнем з Мінска і Гродна 15 і 21 снежня адмяняецца з абарачэння.

Таксама не будуць курсіраваць бесперасадачныя вагоны ў зносінах Гродна – Брэст – Гродна адпраўленнем з Гродна 15 і 21 снежня, з Брэста – 16 і 22 снежня.

Асобныя пасажырскія цягнікі будуць рухацца змененым маршрутам. Так, цягнік № 687/688 у зносінах Мінск – Гродна – Мінск адпраўленнем з Мінска і Гродна 15 і 21 снежня будзе курсіраваць па маршруце Мінск – Масты – Мінск, пры гэтым замест бесперасадачных вагонаў Гродна – Масква назначаны бесперасадачныя вагоны Масты – Масква адпраўленнем са станцыі Масты 15 і 21 снежня, а замест бесперасадачных вагонаў Масква – Гродна прызначаны бесперасадачныя вагоны Масква – Масты адпраўленнем з Масквы 14 і 20 снежня.

Цягнік № 679/680 Віцебск – Гродна – Віцебск адпраўленнем з Віцебска і Гродна 15 і 21 снежня будзе рухацца па маршруце Віцебск – Скідзель – Віцебск. Цягнік № 632 Гродна – Гомель адпраўленнем з Гродна 15 і 21 снежня прызначаецца ў зносіны Скідзель – Гомель. Цягнік № 624 Гродна – Віцебск/Камунары адпраўленнем з Гродна 15 і 21 снежня будзе рухацца па маршруце Скідзель – Віцебск/Камунары.

Цягнік № 610 Гродна – Гомель адпраўленнем з Гродна 15 і 21 снежня будзе рухацца змененым раскладам. З Гродна цягнік адправіцца ў 22:07 (замест 19:58) і прыбудзе ў Гомель у 10:53 наступнага дня (замест 8:46).

Акрамя таго, на ўчастку Гродна – Масты ў суткі 15 і 21 снежня асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа ў зносінах Ліда – Гродна і Баранавічы – Гродна будуць ісці скарочаным маршрутам і змененым раскладам да станцыі Скідзель і назад, а таксама да станцыі Жытомля і назад у зносінах Гродна – Жытомля – ​​Гродна адпаведна.

Перавозка пасажыраў паміж станцыямі Скідзель і Жытомля 15 і 21 снежня будзе ажыццяўляцца аўтатранспартам.

Просім пасажыраў з разуменнем аднесціся да гэтых абставін і ўлічваць іх пры планаванні паездак. Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна атрымаць на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часова прычыненыя нязручнасці.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2021 год