30 снежня 2021 года Беларуская чыгунка правядзе «Адзіны дзень пасажыра» ў анлайн-фармаце
28 снежня 2021
30 снежня 2021 года на працягу трох гадзін на пытанні пасажыраў адкажа кіраўніцтва пасажырскай службы Упраўлення Беларускай чыгункі. Задаць свае пытанні можна будзе з 11-00 да 14-00 па тэлефоне Кантакт-цэнтра БЧ 151.
Напярэдадні мерапрыемства 29-30 снежня 2021 года ўсе жадаючыя змогуць задаць свае пытанні спецыялістам БЧ праз Кантакт-цэнтр Беларускай чыгункі па нумары 151, зазначыўшы, што пытанне зададзенае ў рамках «Адзінага дня пасажыра». Адказы будуць апублікаваны на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі (www.rw.by).
«Адзіны дзень пасажыра» праводзіцца на Беларускай чыгунцы рэгулярна 4 разы на год, пачынаючы з 2015 года, з мэтай вывучэння меркавання спажыўцоў транспартных паслуг, забеспячэння зваротнай сувязі.
Як паказвае практыка, правядзенне такіх мерапрыемстваў спрыяе далейшаму ўдасканаленню пасажырскіх перавозак і павышэнню якасці аказваемых паслуг.
Беларуская чыгунка адкрыта для зносін з пасажырамі і гатова выслухаць іх пажаданні і прапановы.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2021 год