Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Навіны для пасажыраў

Лістапад

  • Беларуская чыгунка прызначыла 67 дадатковых цягнікоў, якія будуць курсіраваць унутры рэспублікі ў перыяд навагодніх і калядных святаў
    25 лістапада 2021
    Беларуская чыгунка прызначыла 67 дадатковых цягнікоў, якія будуць курсіраваць унутры рэспублікі ў перыяд навагодніх і калядных святаў

    Беларуская чыгунка прызначыла 67 дадатковых цягнікоў, якія будуць курсіраваць унутры рэспублікі ў перыяд навагодніх і калядных святаў

    У мэтах павышэння якасці паслуг Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэнню перавозак пасажыраў у дні навагодніх і калядных святаў. З 27 снежня 2021 года па 9 студзеня 2022 года БЧ прызначыла 67 дадатковых цягнікоў і павялічыла перыядычнасць курсіравання цягнікоў у міжрэгіянальных і рэгіянальных зносінах.

    У святочныя і перадсвяточныя дні цягнікі будуць курсіраваць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў маршрутах: Мінск–Гомель, Мінск–Брэст, Мінск–Віцебск, Мінск–Гродна, Мінск–Магілёў, Мінск–Пінск, Мінск–Камунары, Гродна–Орша–Камунары.

    Чытаць далей…
  • 19 лістапада 2021
    Беларуская чыгунка інфармуе

    У сувязі з правядзеннем планавых тэхнічных работ c 22:00 19.11.2021 да 03:00 20.11.2021 можа назірацца часовая недаступнасць сістэм продажу электронных праязных дакументаў: адзінага раздзела «Паслугі пасажырам» афіцыйнага інтэрнэт-сайта БЧ (pass.rw.by) і мабільнага дадатку «БЧ. Мой цягнік». Для набыцця праязных дакументаў неабходна звярнуцца ў білетныя касы Беларускай чыгункі. Таксама аформіць праезд у цягніках з ненумараванымі месцамі можна з выкарыстаннем тэрміналаў самаабслугоўвання.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка прапануе сезоннае зніжэнне кошту праезду ў цягніках у зносінах з Расійскай Федэрацыяй
    09 лістапада 2021
    Беларуская чыгунка прапануе сезоннае зніжэнне кошту праезду ў цягніках у зносінах з Расійскай Федэрацыяй

    Беларуская чыгунка сумесна з ААТ «Расійскія чыгункі» прапануе ў лістападзе сезоннае зніжэнне кошту праезду ў цягніках, якія курсіруюць у зносінах з Расійскай Федэрацыяй.

    Так, з 9 лістапада 2021 года кошт праезду ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй знізіцца ў сярэднім на 17% у залежнасці ад адлегласці паездкі, тыпу вагона і захаваецца да сярэдзіны снежня 2021 года.

    Напрыклад, у пачатку лістапада бягучага года кошт праезду па маршруце Мінск – Масква ў цягніках № 4/3 і № 28/27 Брэст – Масква складаў: у купэйным вагоне – 195,32 руб., у плацкартным вагоне (на небакавым месцы) – 107,79 руб., з 9 лістапада 2021 года кошт складзе 162,40 руб. і 90,24 руб. адпаведна. Паездка з Магілёва ў Маскву ў цягніку № 56/55 Гомель – Масква ў пачатку лістапада абыходзілася ў 172,18 руб. і 95,29 руб. адпаведна, а з 9 лістапада 2021 года яна складзе 143,56 руб. і 79,98 руб.

    Чытаць далей…