Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У лістападзе 2021 года цягнік №302/301 Мінск/Гомель-Адлер будзе курсіраваць праз дзень

25 кастрычніка 2021

У сувязі з попытам на перавозкі пасажыраў у зносінах Мінск-Адлер з 3 па 29 лістапада 2021 года павялічваецца перыядычнасць курсіравання цягніка №302/301 Мінск/Гомель-Адлер фарміравання Беларускай чыгункі. Цягнік будзе курсіраваць праз дзень. У цяперашні час ён курсіруе з перыядычнасцю 1 раз у 4 дня.

Звяртаем увагу, што ў сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ на тэрыторыі Расійскіх чыгунак цягнік №302/301 Мінск/Гомель-Адлер, адпраўленнем з Мінска 3, 7, 11, 15, 19, 23, 27 лістапада і Адлера 5, 9, 13, 17, 21, 25, 29 лістапада будзе ісці па змененаму раскладу. З Мінска і Гомеля цягнік будзе адпраўляцца згодна з дзеючым раскладам і прыбываць у Адлер у 10.49 (замест 12.32). З Адлера цягнік адправіцца ў 14.50 (замест 16.08) і прыбудзе ў Мінск і Гомель згодна з дзеючым раскладам.

Нагадваем, што ажыццяўленне праезду гэтым цягніком прадугледжана толькі для грамадзян Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

У цягніках міжнародных ліній, якія курсіруюць у беларуска-расійскіх зносінах, для забеспячэння бяспечнай перавозкі дзейнічаюць супрацьэпідэмічныя меры абодвух дзяржаў. Усім пасажырам настойліва рэкамендуецца выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай абароны на працягу ўсёй паездкі.

Больш падрабязную інфармацыю аб графіку руху цягніка, кошту і правілах праезду можна атрымаць на сайце www.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Да спісу навін за 2021 год